Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 1-5 ліпеня

2015 2015-07-07T11:12:00+0300 2015-07-20T16:30:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Высновы

- выбары 2015 года адбываюцца на фоне складанай геапалітычнай абстаноўкі ў свеце і Еўропе;

- выбарам спадарожнічаюць неспрыяльныя тэндэнцыі ў сацыяльным і эканамічным развіцці Беларусі;

- у палітычным жыцці рыторыка пра паступовае збліжэнне пазіцыі Беларусі і дэмакратычных краін суседнічае з парушэннямі дзяржавай правоў чалавека ў многіх накірунках;

- наяўнасць палітвязняў сур'ёзна падрывае давер да сцвярджэнняў беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў аб імкненні да дэмакратыі;

- выбарам папярэднічалі шматлікія выпадкі парушэнняў дзяржавай правоў чалавека;

- выбары будуць праводзіцца па заканадаўстве, якое не ўлічыла жорсткай аб'ектыўнай крытыкі з боку назіральнікаў і міжнародных структур, а па некаторых аспектах— усталяваў яшчэ менш дэмакратычныя правілы.

Прававая аснова

Прававую аснову выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс і іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, а таксама пастановы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (далей - Цэнтральная выбарчая камісія, ЦВК).

Выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе папярэднічала ўнясенне змяненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2013 года. Яшчэ двойчы - Законамі Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. і ад 4 чэрвеня 2015 г. ўносіліся змяненні і дапаўненні ў ВК, якія спыняюць замежнае фінансавання выбарчага працэсу.

Названыя змены, на жаль, не ўлічылі Рэкамендацыі АБСЕ, выказаныя па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі 2012 года. Больш за тое, некаторыя новыя нормы Выбарчага кодэкса нават пагоршылі сітуацыюў параўнанні з раней існуючымі па шэрагу пазіцый.

4 студзеня 2014 г. Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанай у г. Кішынёў 7кастрычніка 2002 года.

Новыя нормы аб забароне агітацыі за байкот выбараў відавочна супярэчылі згаданай Канвенцыі СНД, якая прадугледзела, што байкот ці заклікі да байкоту выбараў з'яўляюцца формамі вольнага ажыццяўлення грамадзянамі іх выбарчых правоў і свабод; перашкода ажыццяўленню дадзеных правоў павінна пераследвацца па законе.

Эканамічная сітуацыя

У 2015 годзе эканамічнае становішча Беларусі склалася нестабільным і дэманструе негатыўныя тэндэнцыі. Па дадзеным Нацыянальнага статыстычнага камітэта, замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі зменшыліся на 29,1% у параўнанні з I кварталам мінулага года;  пятая частка прадпрыемстваў і арганізацый з'яўляюцца стратнымі; намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за май склала 6 687 564 рублёў, што на 3,1% менш, чым у маі мінулага года. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец мая 2015 склала 44,7 тыс. чалавек, што ў 2 разы больш, чым на канец мая 2014; за май бягучага года сума пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце ў абследаваных прадпрыемствах і арганізацыях павялічылася на 45,5%.

Палітычная сітуацыя

Выбары адбываюцца ў складанай, істотна змяніўшайся геапалітычнай абстаноўцы, якая склалася ў свеце і Еўропе, у тым ліку, у сувязі з расійска-украінскім канфліктам. У апошні час намячаецца тэндэнцыя да пацяпленне адносін паміж Беларуссю, з аднаго боку, і ЗША і краінамі Еўрапейскага Саюза - з другога. Аднак становішча з выкананнем у Беларусі правоў чалавека застаецца стабільна дрэнным, і сістэмных пазітыўных змяненняў у гэтай галіне не адбываецца.

Пра тое, што імкненне да дэмакратычных зменаў не выходзіць за рамкі перамоўнай рыторыкі, сведчыць наяўнасць у Беларусі шасці палітвязняў, адзін з якіх - Мікалай Статкевіч - былы кандыдат у прэзідэнты на папярэдніх выбарах.

Не расследаваныя належным чынам факты катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання па стаўленні да кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года і членаў іх выбарчых штабоў у СІЗА КДБ і папраўчай калоніі.

У Беларусі захоўваецца практыка адвольных затрыманняў грамадскіх актывістаў, а таксама рэгулярна парушаецца права на мірныя сходы і права на выказванне свайго меркавання.

Заканадаўства і практыка правапрымянення сур'ёзна абмяжоўвае дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў.

Прызначэнне выбараў І арганізацыя выбарчага працэсу

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (арт. 81) і Выбарчым кодэксам (арт. 56), «выбары Прэзідэнта прызначаюцца Палатаю Прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта».

Прызначэнне выбараў адбылося 30 чэрвеня 2015 года, на сёмай сесіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 года.

14 мая 2015 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі разгледжаныя пытанні падрыхтоўкі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку, зацверджаныя дапаможнікі для сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, устаноўленыя формы некаторых дакументаў.

1 ліпеня 2015 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэферэндумаў. Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла:

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №18  "Аб растлумачэнні прымянення палажэння артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвае парадак збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пры правядзенні выбараў у 2015 годзе";

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №19 «Аб зацвярджэнні прыкладнага сцэнарыя трэнінгу для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №20 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку накіравання назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе";

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №21 «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку дзейнасці замежных (міжнародных) назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе";

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №22 «Аб інфармаванні грамадзян аб працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе";

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №23 "Аб парадку ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе";

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №24 "Аб Назіральных Саветах па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі»;

Пастанову ад 1 ліпеня 2015г. №26 "Аб стварэнні дадатковых ўмоваў для галасавання выбаршчыкаў з парушэннямі зроку пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе".

Сумнеўнай з пункту гледжання забеспячэння прынцыпу галоснасці ў працэсе выбараў з'яўляецца практыка выбарачнай публікацыі пастаноў ЦВК.

Раней ЦВК распрацавала і апублікавала таксама Дапаможнік для членаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (зацверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 2015/05/14 № 11) і Дапаможнік для членаў тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (зацверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 2015/05/14 № 10). Названыя Дапаможнікі ні ў якой меры не тлумачаць парадак падліку галасоў. Такім чынам самы адчувальны момант, які выклікаў асаблівую крытыку назіральнікаў, застаўся нязменным, і гэта паказвае незацікаўленасць ЦВК у арганізацыі празрыстага падліку галасоў
Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 2015/07/01 г. № 17 зацверджаны Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international