Два медыяпраекты, прысвечаныя тэме смяротнага пакарання, у ліку пераможцаў фестывалю “AD.NAK!”

2015 2015-07-06T09:25:17+0300 2015-07-07T18:57:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adnak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “AD.NAK!” 2 ліпеня ў Менску назваў пераможцаў у розных намінацыях і стаў адным з самых яскравых падзеяў лета.

2 месца ў намінацыі “Грамадсказначныя праекты. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” заняў праект кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і музычнага партала Tuzin.fm – “Апошні золак”.
Яшчэ адзін медыяпраект кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” – “Рэп супраць смяротнага пакарання” гурта “Прадмова” заняў трэцяе месца ў намінацыі “Сацыяльная рэклама. Конкурс нерэалізаваных праектаў”.

Усяго на намінацыі і конкурсы пададзена больш за 200 работ. Максімальную колькасць працаў, як заўсёды, атрымлівае намінацыя "Графічны і камунікацыйны дызайн" – больш за 60. Таксама шмат праектаў пададзена ў намінацыях "Сацыяльная рэклама" і "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international