Брэст: спынена крымінальная справа аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы

2015 2015-07-04T01:51:17+0300 2015-07-04T01:51:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаил Лукашэвіч.

Міхаил Лукашэвіч.

Справа была распачатая напрыканцы мінулага года ў адносінах да 63-гадовага мясцовага жыхара Міхаіла Лукашэвіча, які на плоце каля свайго дома на працягу некалькіх гадоў усталёўваў самаробныя палітычныя плакаты.

Падчас следства ў хаце брэсцкага пенсіянера адбыўся ператрус, падчас якога былі канфіскаваны шклянкі з фарбай і грунтоўкай. Акрамя таго, невядомыя асобы замалявалі некаторыя элементы палітычнага “графіці” на плоце. Сам Лукашэвіч у гэты час быў змешчаны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (“Навінкі”), дзе лекары прызналі яго псіхічны стан задавальняючым.

У Следчым камітэце не разгалошвалі звесткі пра гэтую крымінальную справу і не было вядома, якія канкрэтна палітычныя плакаты палічылі паклёпам на кіраўніка дзяржавы. Нарэшце, прыйшла інфармацыя, што справа спыненая з-за адсутнасці складу злачынства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international