viasna on patreon

У Брэсце збіраюць подпісы за адмену дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве

2015 2015-07-02T14:29:26+0300 2015-07-02T14:29:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/darmaed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ініцыятывай падтрымаць скасаванне гэтага нарматыўнага акта, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка і ўхвалілі абедзьве палаты беларускага парламента, да жыхароў горада звярнуліся мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Як адзначыў намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек, на дадзены момант свае подпісы пад анлайн-петыцыяй аб неабходнасці адмены дэкрэту аб дармаедстве пакінулі каля 40 тысяч чалавек. Аднак у Брэсце, акрамя закліка падтрымаць тэкст петыцыі, змешачанага ў інтэрнэце, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашылі арганізаваць збор подпісаў і звычаным шляхам, калі жыхарам прапануюць запоўніць адпаведны бланк. На думку Уладзіміра Вуека, такім чынам пра сапраўдную сутнасць дэкрэта і аргументы супраць яго больш даведаюцца людзі сталага веку і тыя, хто зрэдку карыстаюцца інтэрнэтам.

Аўтары петыцыі тлумачаць неабходнасць скасавання дадзенага дэкрэта тым, што ён супярэчыць Канстытуцыі РБ і міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства