Баранавічы: грамадскі актывіст хоча прааналізаваць асаблівасці збору подпісаў за Лукашэнку

2015 2015-07-02T14:21:24+0300 2015-07-02T14:22:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус 30 чэрвеня напісаў пісьмовую заяву аб уключэнні яго ў склад інцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэты ж дзень ён асабіста перадаў заяву супрацаўніцы агульнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама.

– У заяве я пазначыў, што добра ведаю выбарчы закон і маю вялікі асабісты вопыт збору подпісаў не толькі падчас выбараў, але і пры правядзенні розных грамадскіх ініцыятыў і кампаній. Таксама падцвердзіў у сваім лісце, што калі стану сябрам ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, то ў мяне не будзе аніводнага недакладнага подпісу выбаршчыкаў, нават пагадзіўся ўзначаліць у Баранавічах прэзідэнцкую ініцыятыўную групу. У заяве я цвёрда паабяцаў сабраць найбольшую колькасць подпісаў па Брэсцкай вобласці за дзеючага прэзідэнта і не дапусціць аніводнага недакладнага подпісу выбаршчыкаў, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Ён дадаў, што раней ніколі не ўдзельнічаў у зборы подпісаў за праўладных кандыдатаў. Але цяпер хоча зрабіць аналіз паводзінаў і прыярытэтаў выбаршчыкаў, калі яны ставяць свае подпісы за апазіцыйных і праўладных кандыдатаў у прэзідэнты краіны.

У 2010 годзе Мікалай Чарнавус таксама пісаў заяву аб уключэнні яго ў інцыятыўную групу па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, але безвынікова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international