Бацька Мікалая Дзядка: “Гэта помста за тое, што надаём інфармацыю галоснасці”

2015 2015-07-02T13:13:01+0300 2015-07-07T13:18:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikalaj_dziadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Сёння не адбылася сустрэча адваката з Мікалаем Дзядком. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў бацька палітвязня.

Абаронцу проста не пусцілі да палітычнага зняволенага на падставе таго, што нібыта Мікалай не напісаў адпаведнай заявы. Аднак, раней М. Дзядок і адвакат дамовіліся пра напісанне такой заявы і даце сустрэчы, і відавочна, што такая заява палітвязнем была напісана.

Між тым, абаронцу паведамілі, што Мікалай змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на гэтым тыдні. Аднак, супрацоўнікі калоніі адмовіліся выдаць копію пастановы аб спагнанні, не патлумачылі прычыны змяшчэння ў ПКТ, а таксама, які тэрмін там будзе знаходзіцца М. Дзядок.

Акрамя таго, адвакату адмовіліся выдаваць адказы на пададзеныя раней запыты. На такія дзеянні супрацоўнікаў калоніі адвакатам былі напісаныя скаргі начальніку папраўчай установы, а таксама ў пракуратуру.

Родныя Мікалая Дзядка занепакоеныя яго станам здароўя.

“Мы не ведаем, што з ім адбываецца. Расцэньваем такія дзеянні супрацоўнікаў і адміністрацыі калоніі, як узмацненне ціску і помсту за тое, што мы надаём інфармацыю галоснасці”, - пракаментаваў сітуацыю бацька палітвязня.

Нагадаем, Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international