Актывісты збіраюць подпісы ў абарону прыватных прадпрымальнікаў

2015 2015-07-02T12:44:24+0300 2015-07-02T13:46:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/verameenka.jpg
Cяргей Верамеенка

Cяргей Верамеенка

У Гародні актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі пачалі акцыю па зборы подпісаў у абарону прыватных прадпірымальнікаў.

Рашэнне ўраду абавязаць усім гандлёвым кропкам мець банкаўскія тэрміналы, на думку аднаго з актывістаў па зборы подпісаў Сяргея Верамеенкі, яшчэ цяжэй кладзецца на фінансавыя магчымасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

- Будзем цягам аднаго-двух месяцаў збіраць подпісы, бо зацягваць з гэтым не варта. Цана аднаго тэрміналу дасягае 5-8 млн рублёў. Пры тым, што гэта сума абароту некаторых прадпрымальнікаў за месяц. Чалавеку трэба яшчэ і за нешта жыць. На тым самым рынку, дзе людзі купляюць якія-небудзь тавары, можна падысці да банкамата і зняць грошы. Тое ж тычыцца і таксі.

На думку Сяргея Верамеенкі, банкаўскія тэрміналы абцяжараць працу індывідуальных прадпрымальнікаў. Актывісты па зборы подпісаў плануюць сабраць паўтысячы подпісаў і накіраваць іх ва ўладныя структуры, якія могуць прыняць адваротнае рашэнне.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international