Адміністрацыя Прэзідэнта адфутбольвае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных

2015 2015-07-01T00:18:51+0300 2015-07-01T10:03:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/administracia-prezidenta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Прэзідэнта зноўку пакінула без разгляду даклад салігорскіх прадстаўнікоў БХК аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Пасля выпраўлення фармальнасцяў праваабаронцам у чарговы раз давялося накіроўваць дакументы ў канцылярыю першай асобы краіны.

Сітуацыю пракаментаваў мясцовы прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту і каардынатар працы па дакладу Леанід Мархотка:

- Папярэднія разы даклад накіроўваўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і іншыя дзяржаўныя ўстановы ад майго імя, як ад афіцыйнага прадстаўніка БХК у рэгіёне і каардынатара працы па дакладзе. З боку іншых устаноў аніякіх заўваг на гэты конт не мелася. Генеральная пракуратура, Міністэрства юстыцыі, Мінскі абласны суд ды іншыя ўжо разгледзелі даклад і далі свае адказы па сутнасці. Адміністрацыю Прэзідэнта, відаць, паўнамоцтвы маёй асобы ці можа адсустнасць якога штэмпеля не задаволілі, - кажа праваабаронца. - Думаю, калі б Адміністрацыю найперш цікавілі правы беларускамоўных, дык адказ быў бы мне ўжо даўно дасланы. Нішто ж не замінае ў тым жа адказе па сутнасці звярнуць сваю ўвагу на неабходнасць выканання нейкіх дробных фармальнасцяў у будучыні.

Па словах Леаніда Мархоткі, даклад быў зноўку дасланы ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Гэтым разам за подпісам асабіста старшыні арганізацыі на фірмовым бланку з пячаткай. Праваабаронцы спадзяюцца нарэшце атрымаць адказ з Адміністрацыі з каментарамі па сутнасці ўзнятых у дакладзе праблем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international