Меркаванне Паўла Сапелкі: “Юрыдычныя механізмы для вызвалення Статкевіча ёсць”

2015 2015-06-30T16:36:29+0300 2015-06-30T16:38:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-pavel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Павел Сапелка.

Юрыст Павел Сапелка.

Як лічыць юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка, па амністыі палітвязень Мікалай Статкевіч вызвалены быць не можа, аднак і сцверджанне аб тым, што Статкевіч павінен напісаць прашэнне, каб Лукашэнка мог яго вызваліць – неправільнае, бо згодна з існуючым заканадаўствам, і без прашэння Мікалай Статкевіч можа быць не толькі вызвалены, але і вернуты ў палітычнае жыццё: 

Павел Сапелка: "Мікалай Статкевіч быў асуджаны 26 мая 2011 судом Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 293 КК да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. 4 мая гэтага года суд Шклоўскага раёна задаволіў хадайніцтва адміністрацыі папраўчай калоніі і накіраваў Мікалая Статкевіча для далейшага адбыцця пакарання ў турму.

У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, злачынства, у здзяйсненні якога прызнаны вінаватым палітык, адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх. Асуджаныя па такога роду злачынствах не могуць быць вызваленыя ад пакарання ў сувязі з прыняццем Закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» ад 2015/05/28 года. Артыкул 293 КК ўвайшоў ў пералік тых артыкулаў, асуджаным па якіх не скарачаюць тэрмін пакарання на адзін год. Такім чынам, закон аб амністыі не можа стаць інструментам вызвалення палітвязня. Тут варта падкрэсліць дзве акалічнасці: указаная амністыя - трэцяя за перыяд знаходжання палітыка ў зняволенні, і ні адна з іх не ўжывалася да яго; указанне на немагчымасць зніжэння пакарання на адзін год асуджаным па артыкуле 293 КК з'явілася ў законах аб амністыі толькі пасля снежня 2010 года.

Той факт, што Мікалай Статкевіч мае статус асуджанага, які злосна парушае устаноўлены парадак падчас адбыцця пакарання, мае значэнне не для абмеркавання пытання аб прымяненні закона аб амністыі, а для ацэнкі магчымасці ўмоўна-датэрміновай замены пакарання на больш мяккае або яго ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання. Такі статус пазбаўляе палітвязня нават тэарэтычнага шанцу на вызваленне па ўказаных падставах.

Адзіным інструментам вызвалення палітыка да заканчэння тэрміну пакарання можа быць акт памілавання. Памілаванне ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; на падставе акта памілавання асоба, асуджаная за злачынства, можа быць цалкам або часткова вызваленая ад пакарання, альбо вызваленая ад пакарання ўмоўна, альбо такой асобе неадбытая частка пакарання можа быць заменена больш мяккім пакараннем, альбо яму можа быць знятая судзімасць. Паколькі ў норме Крымінальнага кодэкса няма адпаведнага ўказання або дасылкі на парадак, устаноўлены іншым нарматыўным актам, памілаванне можа быць ажыццёўлена без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей ў выглядзе просьбы зняволенага, прызнання ім віны, раскаяння ў зробленым і да т.п.

Зняцце судзімасці актам памілавання можа ліквідаваць перашкоды да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці, у тым ліку - у выбарах.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international