Пераслед незалежных журналістаў – 108 180 000 у бюджэт краіны

2015 2015-06-30T13:33:39+0300 2015-06-30T15:26:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodaslova_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад пачатку 2015 года на незалежных журналістаў быў складзены 21 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях па ч. 2 арт. 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”. Па кожнаму з пратаколаў было вынесена судовае рашэнне аб накладанні штрафа ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. Такім чынам, агульная колькасць штрафаў за I паўгоддзе склала 108 мільёнаў 180 тысяч беларусіх рублёў, што ўжо ў 2 разы перавышае колькасць штрафаў за 2014 год цалкам.

Часцей за ўсё да адказнасці прыцягваліся журналісты ў Гомельскай вобласці – 10 адміністрацыйных справаў. З іх 5 разоў - агулам на 135 базавых велічынь - быў аштрафаваны Кастусь Жукоўскі. Трошкі меншую суму сплаціла ў казну дзяржавы журналіст-фрылансер з Брэсту Аліна Літвінчук – 130 базавых велічынь.

На дадзены момант вядома, што ўжо 9 і 10 ліпеня пройдуць суды над журналістымі Таццянай Смоткінай і Зміцерам Лупачом у Глубоцкім раённым судзе.

“Ужо нельга сказаць, што адміністрацыйны пераслед журналістаў працягваецца. Відавочна, што ціск на журналістаў узмацніўся. Для некаторых прадстаўнікоў незалежных СМІ гэта фактычна азначае забарону на ажыцяўленне прафесійнай дзейнасці. Мы можам звязаць такі ціск з прэзідэнтскімі выбарамі і расцэньваць яго, як спробу кантроля інфармацыйнага поля з боку ўладаў. У сувязі з гэтым, можна адзначыць, што агульны фон напярэдадні выбараў складваецца вельмі неспрыяльны для правядзення дэмакратычнай выбарчай кампаніі, у тым ліку і з-за пераследу незалежных журналістаў”, - пракаментаваў сітуацыю намеснік Старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Днямі ў Мінску адбылася акцыя падтрымкі і салідарнасці з майстрамі пяра – на дошках аб’яў з’явіліся плакаты, якія заклікаюць улады спыніць пераслед незалежных журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international