“Кухня TV”: Сэксуальная арыентацыя як прыкмета дыскрымінацыі

2015 2015-06-30T00:35:00+0300 2015-06-29T17:11:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuchnia-lgbt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу стагоддзяў у многіх дзяржавах свету існаваў крымінальны пераслед за гомасэксуальныя адносіны, якія лічыліся адхіленнем ад нормы альбо псіхічным захворваннем. Яшчэ не так даўно ў СССР гомасэксуальныя адносіны лічыліся крымінальным злачынствам, за якое прадугледжвалася зняволенне тэрмінам да пяці гадоў, да васьмі гадоў пры абцяжарваючых абставінах.

17 траўня 1992 года Усясветная арганізацыя аховы здароўя (ВОЗ) выключыла гомасэксуальнасць з Міжнароднай класіфікацыі хваробаў, а ў 1993 годзе з Крымінальнага кодэксу Беларусі быў выдалены адпаведны артыкул аб адказнасці за гомасэксуалізм. Аднак на цяперашні час у 76 з 193 краін-сябраў ААН за сэксуальную арыентацыю ўсё яшчэ можна быць затрыманым і асуджаным, у 7-мі краінах - да смяротнага пакарання. У асноўным гэта тычыцца азіяцкіх і афрыканскіх краін, дзе заканадаўства нават ідзе па шляху ўзмацнення пакарання. Між тым, у многіх краінах Еўропы, а ад 26 чэрвеня гэтага году і на ўсёй тэрыторыі ЗША заканадаўча замацаванае права на аднаполыя шлюбы.

І хоць сёння нетрадыцыйная сэксуальнасць у Беларусі не лічыцца хваробай, тым ня менш гамафобія, як дыскрымінацыйная з'ява, усё ж існуе на ўсіх узроўнях грамадзтва. У першую чаргу гэта тычыцца сацыяльнай неабароненасці прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Таму праваабаронцы паслядоўна выступаюць супраць любой дыскрымінацыі, бо лічаць усіх людзей роўнымі у сваіх правах і чалавечай годнасці, незалежна ад нацыянальнасці, расы, рэлігійнай прыналежнасці, палітычных поглядаў, сацыяльнага паходжання, пола і іншых прыкметаў.

Наколькі вострая і актуальная праблема гамафобіі ў нашым асяроддзі? Ці змяняецца сітуацыя, і што можа рабіць дзяржава, каб спрыяць абароне правоў сэксуальных меншасцяў? Пра гэта разважаюць разам з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам лідэркі праваабарончага цэнтра "Ідэнтычнасць" Наталля Манькоўская і Кацярына Борсук у новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”.

У дапамогу прадстаўнікам СМІ ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» выдадзена брашура «Як пісаць пра ЛГБТ» з аналізам асноўных памылак і рэкамендацыямі.

Матэрыялы па тэме:

Жлобін: гея білі і зневажалі з-за яго нетрадыцыйнай арыентацыі

Прысуд за наўмыснае зьбіцьцё гея будзе перагледжаны

Як правільна пісаць пра ЛГБТ-супольнасць?

“Кухня TV”: Сэксуальная арыентацыя як прыкмета дыскрымінацыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international