viasna on patreon

У Львове прайшлі паказы фільма пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

2015 2015-06-29T14:24:16+0300 2015-06-29T15:31:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/misisa-lvov-22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча і паказ фільма пра смяротнае пакаранне

Сустрэча і паказ фільма пра смяротнае пакаранне

Беларускія валанцёры ў складзе Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, працягваюць супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі Львова, якія аказваюць дапамогу перасяленцам з зоны АТА і Крыма.

Днямі беларусы разам з грамадскай ініцыятывай “СІМ” зладзілі паказ фільма “Прычына смерці – прочырк”, зробленага сябрамі ПЦ “Вясна” ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Перад праглядам юрыст цэнтра “СІМ” Ніна Хома распавяла прысутным пра падыходы да праблемы смяротнага пакарання, а валанцёры-праваабаронцы асвятлілі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

“Прысутныя на праглядзе затрымаліся даўжэй за запланаваны час. На заканчэнне Ніна Хома нагадала, што 26 чэрвеня з'яўляецца Міжнародным днём у падтрымку ахвяраў катаванняў. Падчас дыскусіі жыхары Львова найбольш цікавіліся станам беларускай мовы, культуры, гісторыі, адносінамі дзяржавы і грамадства да рэлігійнага пытання і тым, як праходзяць выбары ў Беларусі”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Яшчэ адзін прагляд стужкі быў зладжаны 28 чэрвеня ў Дзень Канстытуцыі Украіны ў Нацыянальным музеі-мемарыялы “Турма на Лонцкага”.

26 чэрвеня адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Цэнтра забеспячэння вайскоўцаў у офісе “Народнай самаабароны Львоўшчыны”. Кіраўніца цэнтру Ірына Ярэмка распавяла беларусам пра шляхі дапамогі вайскоўцам і тым, хто быў вымушаны перасяліцца з зоны АТА на Львоўшчыну. Грамадзкае аб’яднанне было створана яшчэ ў часы Майдану. Галоўнымі накірункамі дзейнасці “Народнай самаабароны” з’яўляецца: забеспячэнне вайскоўцаў удзельнікаў АТА неабходнымі рэчамі (у тым ліку падтрымка ў шпіталях), дапамога іх сем’ям, юрыдычная кансультацыя для ўсіх катэгорый насельніцтва ды гуманітарная падтрымка перасяленцаў з Крыма і зоны АТА.

"Было цікава даведацца ад спадарыні Ірыны і пра тое, што ўладзе карысна існаванне такіх арганізацый, бо “…яны бяруць на сябе значную частку выдаткаў на забяспечанне удзельнікаў АТА і іх сем’яў”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

У ходзе дыскуссіі берасцейскія праваабаронцы абмянялісь думкамі па пытаннях падтрымкі беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі тых, хто абараняе волю і незалежнасць Украіны.

Цягам візіта беларускія валанцёры-праваабаронцы дапамагалі ў пункце прыёма і размяркавання гуманітарнай дапамогі, які створаны грамадскай ініцыятывай “SОS Крым”.

“Зранку працавалі на складзе выдачы рэчаў для перасяленцаў з зоны вайсковых дзеянняў і акупаванага Крыма. Ужо ад самой раніцы туды пацягнуліся людзі па дапамогу. Людзі, якія звяртаюцца па дапамогу маюць даведку, што яны перасяленцы, па якой атрымліваюць адпаведны нумар у журнале. Пад гэтым нумарам фіксуюцца атрыманыя імі рэчы. Гэты ўлік быў уведзены, каб пазбегнуць злаўжыванняў з боку недобрасумленных перасяленцаў. Праз пункт размяркавання гуманітарнай дапамогі ўжо прайшло больш за 7000 чалавек. Падтрымка аказваецца перш за ўсё дзякуючы ўкраінскім дыяспарам краін Еўразвязу і Амерыкі, Канады”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Нагадаем, Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне, ініцыяваная ПЦ “Вясна”, 24 чэрвеня распачала сваю дзейнасць і ў Львове. Беларускія валанцёры-праваабаронцы ў межах місіі на чале з Уладзімірам Вялічкіным наладжваюць супрацоўніцтва з львоўскімі недзяржаўнымі арганізацыямі. Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook.

Паказ фільма “Прычына смерці – прочырк”
Беларускія валанцёры ў офісе “Народнай самаабароны Львоўшчыны”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства