Зміцера Дзякава апыталі наконт расцяжкі "Свабоду палітвязням"

2015 2015-06-29T12:25:05+0300 2015-06-29T12:26:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodu-palitv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зміцер Дзякаў паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што 26 чэрвеня да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Хлопец адмовіўся адказваць на іх пытанні.

Зміцер Дзякаў ніколі не хаваў, што расцяжку "Свабоду палітвязням" на вуліцы Ленінградскай у Віцебску вывесіў ён – інфармацыя пра гэта 14 траўня шырока разышлася па інтэрнэт-сайтах. Але яго збянтэжыў падыход міліцыянтаў да гэтай справы.

"Зміцер патэлефанаваў 26 чэрвеня і сказаў, што яго збіраюцца апытаць у якасці сведкі правапарушэння. І што яму паказалі раздрукоўкі з інтэрнэту, дзе напісана, што сцяг вывесіў ён. Чаму сведкі? Навошта было прыходзіць дахаты, калі можна выклікаць у пастарунак афіцыйна – позвай? Зміцер сказаў, што ён адмовіўся адказваць на пытанні, спаслаўшыся на права не сведчыць супраць сябе, гарантаванае 27-м артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Трывожыць тое, што пасля візіту міліцыі тэлефон хлопца не адказвае – гучыць паведамленне, што "абанемент недасяжны", -- распавёў Павел Левінаў.

Праваабаронца лічыць, што пакуль прычын хвалявацца за лёс хлопца не дужа шмат: маўляў, каб яго асудзілі "на суткі", ён паспеў бы папярэдзіць сяброў. З іншага боку, з'яўленне міліцыі сведчыць пра тое, што яны спяшаюцца завяршыць гэтую справу. У такім выпадку яго маглі прэвентыўна затрымаць на выходныя, каб у панядзелак раніцай пад вартай даставіць у суд, разважае Павел Левінаў.

19 траўня Зміцер Дзякаў быў пакараны штрафам памерам 20 базавых велічынь за расцяжку з літарамі "БХД", вывешаную ў Наваполацку. Аштрафавалі яго проста ў міліцыі, прызнаўшы вінаватым паводле адміністрацыйнага артыкула 21.14, часткі 1 за парушэнне "Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь". Пастанову пра штраф памерам 20 базавых велічынь (3 мільёны 600 тысяч рублёў) вынес начальнік Наваполацкага гарадскога аддзела міліцыі Дзмітрый Рэзянкоў.
Праз некалькі дзен штрафамі пакаралі і дваіх сябраў Зміцера – міліцыя палічыла, што расцяжку яны вывесілі ўсе ўтрох. Зміцер Дзякаў спрабаваў аспрэчыць прысуджаны штраф, але безвынікова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international