Прадстаўнікі Белпошты прызналі парушэнне моўнага заканадаўства і выбачыліся

2015 2015-06-26T14:20:50+0300 2015-06-26T14:20:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belposhta1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пошуку зніклай карэспандэнцыі па грамадска-палітычных справах салігорскаму сябру партыі АГП Віктару Малочка давялося звярнуцца ў мясцовае аддзяленне Белпошты з адмыловым зваротам. Свой запыт партыец накіроўваў на беларускай мове, але адказ атрымаў рускамоўны.

-- Не стаў звяртацца ў пракуратуру на відавочнае парушэнне моўнага заканадаўства, а вырашыў асабіста сустрэцца з адміністрацыяй. Маю прэтэнзію там успрынялі адэкватна, выбачыліся за свой рускамоўны адказ і паабяцалі даць адказ на беларускай мове, - кажа Віктар Малочка.

Праз некалькі дзён актывіст атрымаў з паштовага аддзялення сувязі ліст з беларускамоўным адказам на свой зварот.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international