Сустрэчы Мікалая Дзядка з адвакатам абмяжоўваюць чвэрцю гадзіны

2015 2015-06-25T16:49:17+0300 2015-06-26T10:58:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikalaj_dziadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

25 чэрвеня спатканне Мікалая Дзядка з адвакатам доўжылася ўсяго 15 хвілін. З вызначанай адміністрацыяй калоніі адной гадзіны спаткання тры чвэрці часу заняла падрыхтоўка папер, размяшчэнне адваката ў пакоі спатканняў і прывод палітвязня. Гэта не першы выпадак, калі час на камунікацыі з абаронай Мікалаю Дзядку жорстка абмяжоўваюць.

У сваю чаргу, візіты адваката носяць мэтанакіраваны характар ​​- абмеркаванне і напісанне скаргаў у пракуратуру на незаконныя дзеянні адміністрацыі калоніі ў дачыненні да М. Дзядка.

«У адпаведнасці з Крымінальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, для атрымання юрыдычнай дапамогі асуджаныя маюць права карыстацца паслугамі адвакатаў ці іншых асоб, якія маюць права на аказанне юрыдычнай дапамогі. Парадак прадастаўлення спатканняў з адвакатамі усталяваны Правіламі ўнутранага распарадку папраўчых устаноў: у прыватнасці, у лік спатканняў, прадугледжаных заканадаўствам, такія спаткання не залічваюцца, іх колькасць і працягласць не абмяжоўваюцца, аднак праводзяцца яны ў непрацоўны час і толькі ў гадзіны ад пад'ёму да адбою. Такім чынам, адвольнае скарачэнне спатканняў зняволенага з адвакатам з'яўляецца парушэннем права на абарону, з аднаго боку. З іншага боку, такія дзеянні адміністрацыі калоніі замахваюцца на гарантыі адвакацкай дзейнасці: Законам “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” забараняюцца перашкаджэнне гэтай дзейнасці якім бы там ні было чынам. У прыватнасці, забараняюцца перашкаджэнне адвакату ў прадастаўленні сустрэч сам-насам з яго падабаронным ва ўмовах, якія забяспечваюць прыватнасць такіх сустрэч, а таксама абмежаванне іх колькасці і працягласці», - пракаментаваў сітуацыю юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка.

На дадзены момант палітвязень зноў знаходзіцца ў ШІЗА, куды ён быў змешчаны 23 чэрвеня за адмову ад працы ўжо ў 5 раз пасля пераводу ў калонію г. Горкі. Даручаная яму праца заключалася ў збіванні драўляных паддонаў 5 дзён на тыдзень па 7 рабочых гадзін і 3 гадзіны ў суботу з штомесячнай аплатай 5000 беларускіх рублёў, што можна расцэньваць як рабскую прымусовую працу пад пагрозай пакарання.

Пры гэтым М. Дзядок неаднаразова спрабаваў растлумачыць прычыны фармальных "парушэнняў" рэжыму ўтрымання начальніку калоніі Аляксандру Лапатка, пісаў заяву на змену працы ў адпаведнасці з яго кваліфікацыяй і фізічным станам. Аднак, апошні не прыслухоўваўся да тлумачэнняў палітвязня, зноў і зноў караючы яго суткамі ў ШІЗА.

«Сваімі дзеяннямі адміністрацыя калоніі парушае права Мікалая на абарону. Акрамя таго, мы звярталіся ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі са скаргамі на самавольства адміністрацыі калоніі. Але адтуль паступіў адказ аб законнасці прадпрынятых дзеянняў. Мы лічым, што адміністрацыя калоніі №9 дзейнічае наўмысна, свядома і спецыяльна правакуючы Мікалая Дзядка на парушэнні рэжыму ўтрымання ў мэтах падаўлення яго волі», - распавёў бацька палітвязня.

Нагадаем, Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international