Абвешчаны конкурс у межах праекту “ХУМРА – гісторыі пра правы чалавека”

2015 2015-06-20T14:05:00+0300 2015-06-25T15:25:18+0300 be

Абвешчаны конкурс на атрыманьне міні-грантаў у межах праекту “ХУМРА – гісторыі пра правы чалавека”. Конкурс накіраваны на паляпшэньне іміджу правоў чалавека, разьвіцьцё адукацыі ў галіне правоў чалавека з выкарыстаньнем прафэсійнай і непрафэсійнай анімацыі ды іншых інавацыйных мэтодыкаў, а таксама павышэньне ступені зацікаўленасьці дзеячоў культуры й мастацтва ў сацыяльна значных тэмах.

Конкурс праходзіць па трох напрамках:
1. Міні-гранты на стварэньне адукацыйных матэрыялаў на тэму правоў чалавека з выкарыстаньнем анімацыі або іншых інавацыйных мэтодыкаў (друкаваныя матэрыялы, відэаролік, інфаграфіка, сэрыя банэраў для інтэрнэту, вірусны ролік, анімаваны ролік, відэадыскусія й да т.п.).
2. Міні-гранты на арганізацыю мерапрыемства, у тым ліку рэгіянальнай канфэрэнцыі / сэмінару / трэнінгу для адукатараў / сустрэчы адукатараў па тэматыцы правоў чалавека ці адукацыі ў сфэры правоў чалавека з выкарыстаньнем анімацыі або іншых інавацыйных мэтодыкаў.
3. Міні-гранты на правядзеньне воркшопаў па стварэньні непрафэсійнай анімацыі зь дзецьмі і / або моладзьдзю, якія спрыяюць разьвіцьцю анімацыі як вектару дэмакратызацыйных працэсаў, разнастайнасьці й правоў чалавека ў кантэксьце прымірэньня й урэгуляваньня канфліктаў.

Да ўдзелу запрашаюцца: анімацыйныя студыі й мастакі-мультыплікатары з вопытам працы з групамі дзяцей і /або моладзі, грамадзкія й дабрачынныя арганізацыі, адукацыйныя ўстановы, удзельнікі сеткі адукатараў/сеткі партнэраў праекту ХУМРА, грамадзкія актывісты, зацікаўленыя ў разьвіцьці праваабарончай адукацыі, пэдагогі, якія маюць досьвед працы ў сфэры праваабарончай адукацыі або супрацы з праваабарончымі арганізацыямі, супрацоўнікі ўстановаў культуры й адукацыі.

Прыярытэт аддаецца праектам, накіраваным на ўзаемадзеяньне некамэрцыйных арганізацыяў і адукацыйных установаў, творчых/крэатыўных супольнасьцяў і НКА, а таксама іншым кааперацыйным праектам, накіраваным на ўдзел розных грамадзкіх групаў; ўдзельнікам сеткі партнэраў праекту ХУМРА.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на humra.belarus@gmail.com . Умовы ўдзелу ў конкурсе і крытэрыі адбору заявак – у файле. Апошні тэрмін падачы заявак: 18 верасьня 2015 г.

Паводле інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international