Вытворчасьць па справе аб прызнаньні зьніклага экс-міністра Юрыя Захарнкі памерлым прыпыненая да 17 кастрычніка.

2002 2002-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасьня на працэсе аб прызнаньні памерлым Юрыя Захаранкі судзьдзя Віктар Белянін прыняў рашэньне, якое ўдзельнікі працэсу назвалі скандальным. Судзьдзя пастанавіў спыніць судовае разбіральніцтва, не задаволіўшы хадайніцтва Захаранкаў. Судзьдзя спаслаўся на тое, што не завершылася расьсьледаваньне крымінальнай справы пра зьнікненьне Захаранкі, якое вядзе пракуратура.

Прадстаўнік Захаранкаў адвакат Алег Воўчак быў рашуча супраць. Ён згадаў, што ў гісторыі Беларусі ніколі ў падобных выпадках працэсы не прыпынялі. Таксама за тое, каб хадайніцтва Захаранкаў было задаволенае выказвалася і прадстаўнік пракуратуры Святлана Нікалаева. Яна давяла, што расьсьледаваньне справы Захаранкі у пракуратуры ніяк не зьвязанае з прызнаньнем альбо не прызнаньнем яго памерлым. Судзьдзя выслухаў гэтыя аргумэнты, і ўсё ж празь пяць хвілінаў вырашыў па-свойму. Паводле ягонага рашэньня, разьбіральніцтва можа аднавіцца пасля 17 кастрычніка, калі закончыцца тэрмін трохгадовага расьсьледаваньня справы Захаранкі.

Але ўлічваючы, што кожныя тры месяцы гэтае расьсьледаваньне падаўжаецца, сваякам Захаранкі наўрад ці варта разьлічваць, што ў хуткім часе іхнае хадайніцтва будзе задаволенае.

Прадстаўнік сям’і Захаранкаў Алег Воўчак назваў рашэньне судзьдзі "скандальным, незаконным і палітычна матываваным".

(Воўчак: ) "Улады самі перавялі гэты працэс у лік палітычных. Яны палічылі небясьпечным сам факт прызнаньня Захаранкі памерлым. Відаць, таму, што тады ўжо ня скажаш, маўляў, Захаранка недзе хаваецца ўва Ўкраіне, ён у палюбоўніцы ці зьбег з прычыны бізнэсу. Але перш за ўсё гэтае рашэньне незаконнае, бо закон ня зьвязвае прызнаньне чалавека памерлым з тым, завершаная крымінальная справа ці не завершаная. Зноў пацярпелымі аказаліся сваякі Захаранкі, бо яны ня могуць вырашыць розныя праблемы, у тым ліку маёмасныя".

Алег Воўчак заявіў, што не сумняецца ў рашэньні сваякоў Захаранкі абскардзіць пастанову судзьдзі, але ня думае, што гарадзкія судзьдзі вырашаць інакш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international