Ці будуць транслявацца ўкраінскія тэлеканалы ў Беларусі – з адказу Мінінфармацыі зразумець немагчыма

2015 2015-06-22T15:43:31+0300 2015-06-22T15:43:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mininfarmacyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Міністэрства інфармацыі па пытанні трансляцыі ў Беларусі ўкраінскіх інфармацыйных тэлеканалаў. Намеснік міністра інфармацыі Сяргей Хільман адзначыў: “У адказ на ваш калектыўны зварот паведамляем, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Міністэрства інфармацыі ажыццяўляе рэгістрацыю сродкаў масавай інфармацыі, таксама выдае дазвол на распаўсюд замежных тэле- ці радыёпраграм без зменаў іх формы і зместу на падставе пададзеных ва ўстаноўленым парадку заяўнікам дакументаў”. Як бачна з адказу, чыноўнік далікатна ўхіліўся ад адказу на пастаўленае пытанне, а толькі працытаваў артыкул закона аб друку.

– Яшчэ ў 2014 годзе Аляксандр Лукашэнка цвёрда абяцаў, што ў новым 2015 годзе ў Беларусі абавязкова будзе транслявацца Першы нацыянальны тэлеканал Украіны. Я накіраваў калектыўны зварот грамадзян горада ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб даведацца аб рэальным выкананні агучанага абяцання. Але чыноўнікі з Адміністрацыі перанакіравалі зварот 80 грамадзян горада ў Міністэрства інфармацыі, а намеснік міністра інфармацыі Сяргей Хільман адказаў так цмяна і загадкава, што зусім незразумела, ці будзе ўвогуле выконвацца абяцанае, калі і хто будзе гэтым займацца, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international