Ад праваабаронцы патрабуюць дэкларацыю за тры гады

2015 2015-06-22T13:30:55+0300 2015-06-22T13:31:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Гомельскі праваабаронца мусіць адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках і маёмасці за апошнія тры гады (2012, 2013 і 2014). Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля накіравала Леаніду Судаленкаадпаведнае патрабаванне. У 2012 годзе дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за пяць гадоў (2008, 2009, 2010, 2011) мусілі прадаставіць ягоная жонка, цешча і паўнагадовы сын, які служыў у войску.

Перавышэння выдаткаў над даходамі ў праваабаронцы ў 2012 годзе падатковая не знайшла. Цікава, Леанід Судаленка ўжо звыш года зарэгістраваны і пражывае ў вёсцы Гомельскага раёну, адпаведна з’яўляецца плацельшчыкам падаткаў менавіта там. Тым не менш, дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці ў яго працягвае патрабаваць інспекцыя МПС па былому месцу жыхарства.

“Цікава, калі я, напрыклад, пераеду на сталае месца жыхарства ў Ніжні Тагіл, мяне што, усё роўна ў Расеі будзе пераследваць падатковая па Савецкаму раёну Гомеля”, - смяецца праваабаронца.

На думку Леаніда Судаленкі, патрабаванне падаткавікоў з’яўляецца працягам ціску непасрэдна на яго і сям’ю з-за праваабарончай дзейнасці. Праваабаронца падкрэслівае, што ў красакавіку бягучага году рукамі супрацоўнікаў міліцыі улада правяла вобшук па месцы жыхарства яго сям’і, зараз рукамі падаткавікоў спрабуе знайсці перавышэнне выдаткаў над даходамі.

Леанід Судаленка:

- Сёння я накіраваў інспекцыі МПС заяву, дзе прашу растлумачыць, чаму я павінен справаздачыцца аб прыбытках і маёмасці не па месцу свайго жыхарства. Таксама мяне цікавіць, па даручэнні якога дзяржаўнага органа падатковая запатрабавала ў мяне дэкларацыю. Я упэўнены, улада спрабуе знайсці хоць штосьці дзеля маёй кампраментацыі. Адкажу коратка – не там шукаюць!

Праваабаронца Леанід Судаленка актыўна абараняе ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, дапамагаючы ім падаваць індывідуальныя скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН).

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international