“Станцыю Харкаў” наведаў Камісар Еўрасаюза Ёханэс Хан

2015 2015-06-20T10:17:00+0300 2015-06-20T10:22:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/misia-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камісар Еўрасаюза Ёханэс Хан падчас сустрэчы "Станцыі Харкаў"

Камісар Еўрасаюза Ёханэс Хан падчас сустрэчы "Станцыі Харкаў"

19 чэрвеня арганізацыю “Станцыя Харкаў” наведаў Камісар Еўрасаюза па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пашырэнні  Ёханэс Хан. Пра гэта паведамілі беларускія валанцёры, якія дапамагаюць перасяленцам “Станцыі Харкаў” у межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне.

“Зранку "Станцыю "Харкаў» наведала мнагалюдная дэлегацыя Еўразвязу, на чале з Еўрапейскім камісарам Ёганэсам Ханам. Спадар Хан падрабязна паразмаўляў з кіраўніцай “Станцыі” Евай Гукалавай ды валанцёркай Надзеяй Рындзінай, а таксама з жанчынамі-перасяленкамі ў прыёмнай залі”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Як паведамляе “Усходні карэспандэнт”, 18 чэрвеня еўракамісар сустракаўся з Прэзідэнтам Украіны, Пятром Парашэнкам. На сустрэчы Ёханэс Хан заявіў, што ЕС прадаставіў Украіне дапамогу ў 150 мільёнаў еўра на вырашэнне гуманітарных праблем.

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле“Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Камісар Еўрасаюза Ёханэс Хан падчас сустрэчы "Станцыі Харкаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international