viasna on patreon

Затрыманы кандыдат-«дармаед» Шульган

2015 2015-06-19T11:10:31+0300 2015-06-19T11:10:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/89328178-b234-4e25-9fd0-2fbb071068ef_w640_r1_s.jpg
Юры Шульган

Юры Шульган

Чакаецца, што сёньня над ім адбудзецца суд. Падрабязнасьці Свабодзе паведаміў ягоны паплечнік Павал Канавальчык:

«Юры Шульган затрыманы яшчэ ўчора ўвечары на менскай кватэры сябра, цяпер яму нібыта прад’яўляюцца нявыкананыя адміністрацыйныя справы, якія былі дагэтуль. У прыватнасьці, паведамілі, што даўно ўжо яго вышукваюць і таму на гэтай падставе затрымалі. Паводле нашых зьвестак, сёньня павінен адбыцца суд у так званым Доме правасудзьдзя, пакуль жа ён утымліваецца ў гарадзкім аддзеле міліцыі № 1 Ленінскага раёну».

Павал Канавальчык адзначае, што насамрэч Юры Шульган нікуды не хаваўся: апошнім часам было праведзена некалькі публічных прэс-канфэрэнцыяў, на адной зь якіх ён якраз паведаміў пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі:

«Абсалютна відавочна, што Юры Шульган ні ад каго не хаваўся, таму зусім незразумелая справа, якім чынам і на падставе чаго ён усё ж быў затрыманы. Бо, яшчэ раз кажу, затрымалі яго не на вуліцы, а ў кватэры сябра — сам ён, нагадаю, зь Бярозы. Можна сказаць, што для Шульгана выбарчая кампанія ўжо пачалася — як кажуць, першая ласткаўка ў шэрагу будучых затрыманьняў незалежных кандыдатаў». 

25 красавіка 2015 году Цэнтральная рада Беларускай партыі «Зялёныя» прыняла рашэньне падтрымаць на прэзыдэнцкіх выбарах незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана. 

20 траўня Юры Шульган абвясьціў пра сваё рашэньне балятавацца ў прэзыдэнты на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе Беларускай партыі зялёных. Выбарчая кампанія патэнцыйнага кандыдата будзе праходзіць пад лёзунгам «Працаўладкуем дармаеда разам».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства