Справа рэчыцкага фаната завяршылася “пшыкам”

2015 2015-06-19T09:15:46+0300 2015-06-19T09:20:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihaleuski_retchyca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Маліноўскі.

Максім Маліноўскі.

17-га чэрвеня нарэшце скончылася судовая эпапея рэчыцкага футбольнага заўзятара Максіма Маліноўскага, абвінавачанага ў дробным хуліганстве і змешчанага на двое сутак у ІЧУ. Суддзя з пятай спробы справу закрыла з-за недаказанасці віны абвінавачанага.
Як высветлілася пад час разгляду адміністратыўнай справы, заяву на Маліноўскага ў міліцыю ніхто не пісаў, а толькі быў званок ад жыхара Рэчыцы, які наракаў на паводзіны фанатаў, што ішлі на стадыён па тратуары. Міліцыянт у судзе прызнаў, што на момант апытання гэтага пільнага рэчычаніна, той быў у стане алкагольнага ап'янення. Ніякіх доказаў віны Маліноўскага прад’яўлена не было, паведамляецца на сайце rechyca.com.
Застаецца толькі задацца пытаннем, на якой падставе участковы затрымаў футбольнага заўзятара Маліноўскага, даставіў яго ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол і пасадзілі ў ІЧУ да суда? Дарэчы ў суд гэты ўчастковы так і не з’явіўся, хоць яго і выклікала суддзя.

Нагадаем, 25 красавіка Максіма Маліноўскага выклікалі ў міліцыю «для размовы», пасля чаго змясцілі ў ІЧУ і пратрымалі там двое сутак, склаўшы пратакол затрымання. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international