Журналіст з Гародні працягвае змаганне за свае правы

2015 2015-06-18T11:43:48+0300 2015-06-18T11:43:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/p01.jpg

Гарадзенскі сябра ГА “БАЖ” Вітаўт Парфёненка працягвае змаганне за правы журналіста. Ён ужо сем разоў падаваў заяву ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

Сем разоў Парфёненка атрымліваў адмову ў акрэдытацыі. Ён таксама прайшоў праз усе судовыя інстанцыі ў Беларусі. Апошнім адказам быў ліст з Вярхоўнага суда Беларусі, куды Парфёненка пісаў больш за месяц таму.

– Асноўная матывацыя адмовы, што гучыць у лісце, які падпісаў намеснік старшыні ВС Андрэй Забара ў тым, што Міністэрства замежных спраў нібыта мае права  напрацягу 6 месяцаў адмаўляць журналісту, калі заўважаюцца факты, якія сведчаць пра яго працу на карысць нейкага неакрэдытаванага замежнага СМІ, – пераказвае Парфёненка ліст службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

Журналіст кажа, што не збіраецца прыпыняць сваё змаганне за права на прафесію і цяпер збіраецца падаваць скаргу  ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international