"Камітэт супраць катаванняў" аднаўляе працу ў Грозным ў кватэры Эстэміравай

2015 2015-06-18T11:18:04+0300 2015-06-18T11:24:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/komitet_protiv_pytok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя "Камітэт супраць катаванняў", офіс якой быў разгромлены невядомымі ў Грозным 3 чэрвеня, адновіць працу ў новым месцы - у кватэры, у якой жыла супрацоўніца цэнтра "Мемарыял" Наталля Эстэмірава. Праваабаронца была захопленая і забітая ў 2009 годзе ў Чачні.

Паводле слоў кіраўніка "Камітэта супраць катаванняў "Ігара Каляпіна, якія цытуе "Інтэрфакс", такі варыянт быў прапанаваны дачкой Эстэміравай, якая зараз жыве ў Еўропе.

3 чэрвеня група невядомых, ўзброеная ламамі і малаткамі разграміла офіс і кватэру супрацоўнікаў "Камітэта супраць катаванняў" ў Грозным. Гэта ўжо другі напад на офіс праваабаронцаў за апошнія паўгады. Напрыканцы 2014 офіс "Зводнай мабільнай групы" праваабаронцаў, якія працуюць пад эгідай "Камітэта супраць катаванняў» быў спалены. Яе кіраўнік заявіў, што ў сувязі з гэтым інцыдэнтам "вельмі шмат пытанняў да МУС".

У сувязі з нападам на Грозненскі офіс "Камітэта супраць катаванняў" Савет па правах чалавека накіраваў лісты кіраўнікам МУС, Следчага камітэта і Генпракуратуры РФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international