У абарону “Праваабарончага Цэнтру “Вясна” выступіла адна з найстарэйшых шведскіх арганізацый, лаўрэат двух Нобелеўскіх прэмій міру, Svenska Freds.

2003 2003-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

SVENSKA FREDS

Стакгольм, 20 кастрычніка 2003

Міністру Юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Вул. Калектарная, 10

Паважаны міністр,

Мы хацелі б выказаць глыбокую занепакоенасьць адносна зыску супраць Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

За апошнія гады было праведзена некалькі праверак “Праваабарончага Цэнтра “Вясна” й не было знойдзена ніякіх парушэньняў. Са жніўня 2001 году ім не было атрымана ніводнага папярэджаньня. Таму няма й ня можа быць сумневу, што працэс ліквідацыі “Вясны” палітычна матываваны й зьяўляецца адной з частак шырокамасштабнай кампаніі супраць недзяржаўных арганізацый у Беларусі.

“Правабарончы Цэнтр “Вясна” – адна з найважнейшых і найбольш уплывовых праваабарончых арганізацый у Беларусі. Ліквідацыя “Вясны” па палітычных прычынах была б вялікай памылкай з доўгатэрміновымі наступствамі, паколькі як грамадскі сектар у цэлым, так і праваабарончыя арганізацыі ў прыватнасьці ёсьць і заўжды будуць неабходным складнікам любой добраўладкаванай краіны.

У сувязі з гэтым Шведская Арганізацыя за Мір і Арбітраж пераканаўча заклікае вас адклікаць зыск супраць “Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.

Шчыра вашая,

Фрыда Блом,
Прэзідэнт
Шведскай Арганізацыі за Мір і Арбітраж

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international