У Мядзеле КДБ затрымаў актывістку БХД

2015 2015-06-16T11:17:20+0300 2015-06-16T12:22:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg

12 чэрвеня сярод белага дня ў Мядзеле супрацоўнікі мясцовага міжраённага аддзялення Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці затрымалі дэлегата V устаноўчага З'езду Партыі БХД 28-гадовую Ганну Уліцкую.

Дзяўчына ішла ў краму, што ў цэнтры горада, а там яе ўжо чакаў оперупаўнаважыны КДБ, які прымусіў прайсці ў свой службовы кабінет. Там Ганне Уліцкай сам на сам было зададзена багата пытанняў па дзейнасці грамадскіх актывістаў БХД Мядзельскага раёна. Асабліва КДБ цікавіла пытанне “Хто дае грошы апазіцыі?” У Ганны без складання пратакола канфіскавалі мабільны тэлефон і адпусцілі.

Каардынатар па Мядзельскім раёне аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД Зміцер Вінаградаў мяркуе, што затрыманне актывісткі Ганны Уліцкай адбылося перад З’ездам з мэтай застрашвання і памяншэння колькасці дэлегатаў і гасцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international