Рыхтуецца да выдання кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”

2015 2015-06-16T09:33:04+0300 2015-06-16T09:33:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae_pakaranne_amnesty.jpg

Адметнасцю дакументальнай кнігі з’яўляецца гістарычны агляд “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, падрыхтаваны гісторыкамі права. А таксама – вялікае інтэрв’ю з былым начальнікам СІЗА №1 у Менску Алегам Алкаевым, пад кіраўніцтвам якога было здзейснена каля 150 смяротных прысудаў. 

Акрамя гэтага, у кнізе будзе змешчаная інфармацыя пра смяротнае пакаранне ў Беларусі ад 1998 году – да 2015; менавіта ў 1998 годзе ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася маці Івана Фаміна, асуджанага на смяротнае пакаранне за чужую віну. Гісторыя Івана Фаміна атрымала працяг у 2012 годзе падчас працы над фільмам “Убыл по приговору”, калі актывісты кампаніі “Праваабароцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” паехалі ў Берлін да Алега Алкаева, які ў 1996-2001 гадах быў начальнікам СІЗА № 1 Мінска. Актывісты кампаніі ўзялі з сабой лісты, якія пісаў Іван Фамін з камеры смяротнікаў у 1998 годзе.  Алег Алкаеў, які на той час кіраваў не толькі СІЗА № 1, але і расстрэльнай камандай, сказаў, што добра памятае Івана Фаміна. А таксама пацвердзіў, што Іван Фамін быў расстраляны за забойства, якое здзейснілі іншыя людзі і “ўсе ведалі”, што ён узяў на сябе чужу віну і агаварыў сябе падчас следства і суда. І хоць “усе ведалі”, Іван Фамін быў расстраляны. Алег Алкаеў падкрэсліў, што расстрэльная каманда – выконвае рашэнне суда, кат не вырашае – каму жыць, а каму памерці, рашэнні прымаюцца на іншым узроўні. Дакументальная кніга рыхтуецца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, у ёй будзе шмат ілюстрацый і архіўных фотаздымкаў.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international