Праваабарончая гуманітарная міссія на Украіне: У міграцыйных службах Харкава тысячныя чэргі з перасяленцаў

2015 2015-06-15T16:44:24+0300 2015-06-17T08:38:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/11430229_1598428310430060_8390132511303701904_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарга на зацверджанне даведкі перамешчанай асобы

Чарга на зацверджанне даведкі перамешчанай асобы

Валанцёры Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, якія зараз працуюць у Харкаве паведамляюць, што колькасць перасяленцаў з зоны АТА працягвае павялічвацца.

Партал Цензор.НЕТ выклаў статыстычныя дадзеныя па колькасьці перасяленцаў у розных абласцях краіны, прадастаўленыя Дзяржаўнай службай Украіны па надзвычайных сітуацыях. Па стане на 15 чэрвеня бягучага года агулам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА ў іншыя рэгіёны пераселена 881 тыс. 209 чалавек. Паводле афіцыйных звестак толькі ў Харкаўскай вобласьці колькасць перасяленцаў складае 173 тыс. 405 чалавек, з якіх больш за 20 тыс. – дзеці і амаль 116 тыс. – інваліды і асобы пажылога ўзросту. І гэта толькі афіцыйна зарэгістраваныя асобы, вялікая колькасць уцекачоў адмаўляецца ад рэгістрацыі, бо здолелі знайсці працу ці прыехалі да сваякоў.

Як паведамляюць беларускія валанцёры на сваёй старонцы ў facebook, адной з важнейшых праблем для перасяленцаў застаецца працэс зацверджання даведак часова перамешчанай асобы:

Вось такая чарга ў адным з харкаўскіх райаддзелаў міграцыйнай службы. Перасяленцы тут завяраюць свае даведкі часова перамешчанай асобы, неабходныя ім не менш за пашпарт. У дзень аддзел абслугоўвае 100-150 асобаў, перад апошнім, 2680-м, блізу 800 чалавек, а прымаюць перасяленцаў толькі тры разы на тыдзень...Цяжкасьці з зацвярджэннем даведак - адно з самых распаўсюджаных нараканняў, пачутых намі з боку перасяленцаў з зоны АТА.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

А 14 чэрвеня ўдзельнікі місіі наведалі харкаўскі мемарыял ахвярам таталітарызму.

Тут пахаваныя ахвяры НКУС: больш за 4 тысячы польскіх афіцэраў і амаль тры тысячы савецкіх грамадзянаў. Былі сярод іх і беларусы...

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Беларускія валанцёры працуюць сумесна з арганізацыяй “Станцыя Харкаў”, прымаюць удзел у размеркаванні гуманітарнай дапамогі для перасяленцаў, а таксама працягваюць анкетаванне ўцекачоў на конт эфектыўнасці працы мясцовых сабесаў.

Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international