Следчы Камітэт не лічыць праваабаронцу Судаленку пацярпелым

2015 2015-06-12T16:24:15+0300 2015-06-12T16:47:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

12 чэрвеня праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў пастанову абласнога ўпраўлення Следчага камітэту аб адмове ў прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе, узбуджанай у сувязі з распаўсюдам парнаграфічных матэрыялаў у Гомелі. У выпадку ўстанаўлення асобы, якая блакіравала паштовую скрыню праваабаронцы, пытанне аб прызнанні яго пацярпелым зноў можа быць паднятае.

Заяву Судаленкі аб тым, што на момант адпраўкі парнаграфічных матэрыялаў з яго блакіраванай паштовай скрыні (sudalenko.mail.ru) следчы Юрый Зенчанка лічыць пакуль пацьвержанай толькі самім праваабаронцам, як зацікаўленай асобай і паказаннямі сведак, якія з’яўляюцца яго знаёмымі.

“Прадстаўлены Судаленка Л.Л. здымак экрана кампутара аб перапісцы з тэхнічнай службаю mail.ru падцвярджае не “ўзлом” электроннай скрыні, а толькі факт ягонага звароту і перапіскі. Версія аб несанкцыянаваным доступе і блакіраванні электроннай паштовай скрыні зараз правяраецца і калі яна будзе падцвержана, тады можна будзе разгледзець пытанне аб прызнанні Судаленкі Л.Л. пацярпелым”, - прыйшоў да высновы падпалкоўнік юстыцыі.

Нагадаем, па справе ў якасці сведак апытаныя ўсе актывісты, якія маюць доступ да IP-адраса, з якога парнаграфічныя матэрыялы былі адпраўленыя ў раённую падатковую інспекцыю і абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Па заканчэнні 2-х месячнага тэрміну папярэдняга расследавання (13 чэрвеня) следчы, як бачна з адказу, прыпыніць расследаванне справы да моманту атрымання з паштовага сэрвісу mail.ru дадатковых доказаў. На гэта можа пайсці тэрмін ад паўгады і больш.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international