Брэст: актывіста Андрэя Шарэнду спрабавалі затрымаць тройчы за дзень

2015 2015-06-12T15:56:29+0300 2015-06-12T16:56:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharenda-1601_0_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Паводле словаў самога Шарэнды, затрымаць яго запатрабаваў нехта з міліцэйскага кіраўніцтва, аднак шэраговыя супрацоўнікі міліцыі не знайшлі падставаў, каб выканаць гэты загад у адносінах да актывіста.

Гісторыя адбылася ў Брэсце ўвечары 11 чэрвеня, калі Андрэй Шарэнда вырашыў прагуляцца каля жылога дому, і раптам побач спынілася патрульная машына. Супрацоўнікі міліцыі пачалі тлумачыць, што нібыта паступіў сігнал на актывіста, які здзейсніў кепскі ўчынак і трэба скласці пратакол аб дробным хуліганстве.

Паколькі ніякіх канкрэтных доказаў у міліцыянтаў не было, яны з’ехалі, але прыблізна праз паўгадзіны патрульная машына вярнулася. Гэтым разам тыя ж самыя супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што Андрэй Шарэнда разам з імі мусіць паехаць у апорны пункт ахову парадку.

У пастарунку зноў пачалося разбіральніцтва наконт таго, што зрабіў Шарэнда і на якой падставе яго трэба затрымаць. У выніку актывіста адвезлі да нарколага, дзе факт знаходжання Андрэя ў нецвярозым стане не падцвердзіўся. Але па дарозе дадому яго дагнаў той самы міліцэйскі патруль на машыне і запатрабаваў ехаць да ўчастковага інспектара для складання пратаколу. Трэцяе за вечар разбіральніцтва таксама было безвыніковым: міліцыянты не здолелі знайсці падставаў для афармлення нібыта здзейсненага Андрэем Шарэндай правапарушэння і ён, урэшце, быў адпушчаны.            

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international