Алесь Бяляцкі - госць Вроцлаўскага Глабальнага форуму 2015

2015 2015-06-12T15:02:54+0300 2015-06-12T15:02:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wgf2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: wroclawglobalforum.com

Фота: wroclawglobalforum.com

У польскім горадзе Вроцлаве сабраліся палітыкі, дыпламаты, бізнесмены, прадстаўнікі СМІ і грамадскія актывісты для абмеркавання найбольш важных праблемаў у галіне эканомікі, бяспекі і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Шосты Вроцлаўскі Глабальны форум, арганізаваны Атлантычнай Радай ЗША, горадам Вроцлавам і Польскім інстытутам міжнародных справаў, праходзіць з 11 па 13 чэрвеня.

Сярод ключавых тэмаў канферэнцыі, якія прапрацоўваюцца на панэльных дыскусіях, - абарона і міжнародная бяспека ва ўмовах канфлікту ва Украіне і на Блізкім Усходзе, уплыў дзеянняў Расіі на трансатлантычныя адносіны і будучыня Усходняга партнёрства.

Важным момантам Форуму з'яўляецца ўрачыстае ўручэнне Прэміі Свабоды Атлантычнай Рады "асобам і арганізацыям, якія адстойваюць ідэю свабоды ў свеце і спрыяюць пашырэнню грамадзянскіх свабодаў".

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтра "Вясна" разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Беларускім Свабодным тэатрам сталі лаўрэатамі гэтай ганаровай узнагароды ў 2011 годзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international