“Хронікі беларускіх палітвязняў”

2015 2015-06-12T09:39:15+0300 2015-06-12T09:39:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salaueu-zmicer.jpg
Зміцер Салаўёў. Фота Радыё Свабода.

Зміцер Салаўёў. Фота Радыё Свабода.

187 імёнаў палітычнх зняволеных у сучастнай беларускай гісторыі згадваюцца ў новай кнізе «Хронікі беларускіх палітвязняў», прэзентацыя якой адбылася ўвечары 11 чэрвеня ў сядзібе Партыі БНФ. Укладальнікамі выдання сталі беларускія праваабаронцы. 

Як адзначыў на прэзентацыі сябра зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Зміцер Салаўёў, на сёння гэтая кніга мелася б утрымліваюць ужо 188 імёнаў. Але пакуль выданне друкавалася, адным палітвязнем у Беларусі сталася болей: 28 мая да двух гадоў пазбаўлення волі быў прыгавораны Юры Рубцоў, якога літаральна за дзень да прэзентацыі «Міжнародная амністыя» прызнала вязнем сумлення.

Паводле Салаўёва, гэтая кніга, якая выйшла ў двух варыянтах (на беларускай і польскай, а таксама на польскай і англійскай мовах), прызначана "для распаўсюду інфармацыі  ў Беларусі і па-за яе межамі аб сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Рэспубліцы Беларусь». Крымінальны пераслед асобаў, інфармацыя пра якіх змешчана на старонках выдання, беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыі называецца палітычна матываваным.

Пасля артымання незалежнасці палітычныя справы ў Беларусі не заводзіліся да 1995 году. Хоць некаторыя выпадкі былі і раней. Напрыклад, у 1989 годзе мастака Алеся Пушкіна асудзілі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна за выставу і шэсце на Дзень Волі, у гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1990 годзе за ўдзел у антыкамуністычным мітынгу крымінальную справу завялі супраць Валерыя Сядова. У гадавіну кастрычніцкага перавароту той на знак пратэсту супраць рэпрэсіяў, зладжаных камуністычным рэжымам дачынна мільёнаў людзей, вывесіў на помніку Леніна на галоўнай плошчы сталіцы абвязаны калючым дротам крыж з ватнікам — сімвал вязняў сталінскага ГУЛАГу. Змешчаны ў ізалятар, Сядоў 32 дні трымаў галадоўку.

Таму, па словах Зміцера Салаўёва, праблема палітвязняў у Беларусі ёсць сістэмнай праблемай, а не эпізодам пэўнага палітычнага моманту. «Цяпер у Беларусі 6 палітзняволеных, а яшчэ чатыры гады назад было 50, і ніхто не ведае, колькі іх будзе пасля чарговых выбараў. У Крымінальным кодэксе краіны застаюцца такія артыкулы, як артыкул (193 прым. — заўв. аўт.) за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, з-за якіх любога, хто паспрабуе займацца палітыкай насуперак уладам, можна кінуць у турму. Наша кніга — яшчэ адзін заклік да грамадства вырашыць праблему палітвязняў карэнным чынам», — адзначыў Зміцер Салаўеў.

Яшчэ адзін Зміцер — былы палітвязень — Каспяровіч (у 2006 годзе ён вывесіў гістарычны бел-чырвона-белы сцяг на будынку Мінгарвыканкама, за што правёў у вязніцы 5 месяцаў) прызнаўся: «Я быў здзіўлены такой колькасцю людзей, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за часы кіравання Лукашэнкі. І пры гэтым мы не лічым тысячы, а можа, дзясяткі тысяч людзей, якія былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Мне падаецца, што такая колькасць палітвязняў сведчыць пра тое, што, хоць і кажуць, што беларусы такія спакойныя, яны скарыліся, аказваецца, не. Беларусы гатовы да нейкага змагання, яны не гатовы мірыцца з цяперашнім рэжымам і гатовы ісці змагацца нават пад пагрозаю крымінальнай адказнасці», — мяркуе былы палітзняволены.

Сярод тых, пра каго ідзе гаворка ў кнізе, цяперашні «палітвязень нумар адзін» кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікола Статкевіч і былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Зміцер Федарук ды іншыя іх паплечнікі, журналісты Ірына Халіп, Мікалай Маркевіч, Павел Мажэйка, навуковец Юры Бандажэўскі, аператар Зміцер Завадскі і многія іншыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international