Правабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне: праца з перасяленцамі

2015 2015-06-12T08:34:10+0300 2015-06-12T09:42:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harkau-misia-2015-06-11-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ранішняя размінка для валанцёраў: разгрузка гуманітарнага грузу: Аляксей Колчын

Ранішняя размінка для валанцёраў: разгрузка гуманітарнага грузу: Аляксей Колчын

Беларускія валанцёры працягваюць актыўна працаваць ў складзе “Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне”, арганізаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.  Місія пакуль што дзейнічае ў Харкаве пры грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Станцыя Харкаў”, але мае намер неўзабаве пашырыць сваю працу і на іншыя гарады: Чарнігаў, Львоў, Адэсу.

 Валанцёры штодзень паведамляюць у дзённіку місіі аб справах, якімі яны займаюцца, дзеляцца сваімі ўражаннямі і меркаваннямі:

Чарговы дзень на Station Kharkiv нагрузіў беларускіх валанцёраў працай з “гуманітаркай” - вопраткай, сабранай для перасяленцаў. Таксама мы працягвалі апытваць уцекачоў пра работу мясцовых установаў сацыяльнага забеспячэння. Вось якімі думкамі падзяліўся адзін з іх, пенсіянер з Луганску: "Я пенсіянер, з 1998 году на пенсіі, раней працаваў шахцёрам. Меў добрую пенсію, купіў кватэры і сабе і дачцэ. Але быў вымушаны з’ехаць з Луганску, і цяпер усё гэта знішчана, няма ні маёмасці, ні былых пенсій...". Цікава, што гэты чалавек не трымае зла на сепаратыстаў. Ён іх шкадуе, як недалёкіх і неразумных людзей. Адзначае, што шахцёры ў шэрагах сепаратыстаў ёсць, але гэта літаральна адзінкі. Гэты чалавек, нягледзячы на тое, што усё згубіў, з’яўляецца прыхільнікам адзінай Украіны і ўпэўнены, што Луганск вернецца пад кантроль украінскай дзяржавы.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

 З канкрэтнымі справамі беларускіх валанцёраў можна знаёміцца ў раздзеле“Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook

Ранішняя размінка для валанцёраў: разгрузка гуманітарнага грузу: Леанід Аўтухоў.
Ранішняя размінка для валанцёраў: разгрузка гуманітарнага грузу

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international