viasna on patreon

Заблакаваны рахунак газеты “Салідарнасць”.

2003 2003-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам Камітэт дзяржаўнага кантролю хоча спагнаць штраф, накладзены на выданьне. Галоўны рэдактар тыднёвіка Аляксандар Старыкевіч кажа, што наступны нумар, магчыма, ня выйдзе ў час. Даведаўся ён, што рахунак арыштаваны 20 кастрычніка па вяртаньні з камандзіроўкі. На яго думку, прычына гэтаму — эканамічныя санкцыі, што прынятыя Камітэтам дзяржкантролю яшчэ ў жніўні. Ну а яны, у сваю чаргу, сталіся вынікам выхаду таго нумару “Салідарнасьці”, у якім былі надрукаваныя артыкулы, падрыхтаваныя журналістамі “Белорусской деловой газеты”, выхад якой у той час быў прыпынены.

Паводле Алясандра Старыкевіча, арышт рахунку можа паўплываць на працу рэдакцыі тыднёвіка. Карэспандэнту Радыё Свабода А. Старыкевіч сказаў: “Арыштаваны рахунак — вялікая праблема. Хаця мы й рыхтуем наступны нумар, сёньня я нават не гатовы сказаць, ці пабачыць ён сьвет своечасова. Мы цяпер знаходзімся пад пагрозаю нявыхаду”.

Вынікі летняе праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю, рэдакцыя тыднёвіка “Салідарнасьць” спрабуе аспрэчваць праз суд. Справа яшчэ не разглядалася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства