Наталля Крывашэй з Гомеля аштрафавана на 50 базавых велічынь за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

2015 2015-06-10T21:37:58+0300 2015-06-11T07:48:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryvoszei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Крывашэй.

Наталля Крывашэй.

Чарговы суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» адбыўся ў Гомелі. 10 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Домненка прызнала вінаватай і пакарала штрафам у 50 базавых велічыняў (9 мільёнаў рублёў) Наталлю Крывашэй. Нагадаем, дзень таму па той жа справе на 30 базавых велічыняў быў аштрафаваны журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Абодвух абвінавацілі ў «незаконным вырабе» сюжэту «Самагубства выкладчыцы», які выйшаў у эфіры тэлеканала «Белсат» 15 красавіка.

Амаль усе хадайніцтвы, заяўленыя Наталляй Крывашэй, суддзя адхіліла. Наталля патрабавала весці працэс на беларускай мове, выклікаць сведкаў - Кастуся Жукоўскага і міліцыянта, што складаў пратакол, папрасіць тлумачэнняў паняцця «выраб прадукцыі СМІ» у Канстытуцыйнага суда, адправіць пратакол да дапрацоўку, паколькі ён быў складзены без удзелу Наталлі. Акрамя таго яна некалькі разоў заяўляла адвод суддзі, на што таксама атрымала адмову. Суддзя Домненка дазволіла толькі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

На судзе Наталля сваю віну не прызнала і патлумачыла, што не брала інтэрв'ю па тэме аб самагубстве выкладчыцы ВНУ, не вырабляла і не распаўсюджвала сюжэт «Белсату», а проста прысутнічала пры здымках. У той жа час нагадала, што збор і распаўсюд інфармацыі з'яўляецца гарантаваным Канстытуцыяй правам.

У выніку пасля кароткага разгляду справы суддзя прызнала Наталлю Крывашэй вінаватай і пакарала максімальным штрафам, прадугледжаным артыкулам 22.9 КаАП - 50 базавых велічыняў. Наталля лічыць, што такое строгае пакаранне суддзя вынесла з-за вялікай колькасці патрабавання адводу:

«Відаць, яна вельмі раззлавалася, таму прызначыла максімальнае пакаранне. 9 мільёнаў рублёў штрафу за тое, што я проста знаходзілася побач. Пра аб'ектыўнасць нашых судоў можна толькі марыць. Відавочна, што гэта палітычны ціск, імкнуцца заткнуць рот ўсім незалежным журналістам, бо хутка прэзідэнцкія выбары», - лічыць Наталля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international