Правабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне: Колькасць перасяленцаў расце, дапамогі на ўсіх не хапае

2015 2015-06-10T15:13:12+0300 2015-06-10T16:59:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ce0ay8iwaaeyw07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота з архіву арганізацыі "Станцыя Харкаў"

фота з архіву арганізацыі "Станцыя Харкаў"

Валанцёры Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Украіне  сумесна з арганізацыяй "Станцыя Харкаў" заклікаюць грамадскія арганізацыі ды актывістаў далучыцца да кампаніі па дапамозе перасяленцам з зоны АТА.

“У Харкаўскай вобласці вельмі шмат перасяленцаў. Яны жывуць як у самім горадзе Харкаве, так і ў менш буйных гарадах: Ізюм, Мерэфа і іншых”, – адзначае каардынатар місіі Зміцер Салаўёў.

Па афіцыйных звестках колькасць перасяленцаў у Харкаве – больш за 100 тысяч, але па ацэнках некаторых журналістаў яна ў некалькі разоў большая. Гэта звязана з тым, што шмат хто з перасяленцаў не праходзіў рэгістрацыю, прыехаў да родных ці ўладкаваўся на працу. Тым больш некаторым людзям прасцей вырашыць свае праблемы самім, бо падтрымка ад добрачынных арганізацый і ініцыятыў сапраўды мінімальная.

Беларускія валанцёры распавялі, што арганізацыя “Станцыя Харкаў” робіць праграму ваўчэрызацыі – апытанне тых перасяленцаў, якія знаходзяцца ў найбольш бядотным стане. Гэта ў першую чаргу сем’і з малымі дзецьмі, інваліды, сем’і, дзе ніхто не працуе. Пасля плануецца выдаваць карткі на бясплатнае атрыманне прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці ў спецыялізаваных крамах.

“Найбольш запатрабаваныя рэчы – дзіцячыя. Сярод перасяленцаў – сотні маленькіх дзяцей і сотні жанчын, якія хутка народзяць, таму дзіцячая бялізна, вазкі, памперсы вельмі патрэбныя”, – кажа Зміцер Салаўёў.

Поўную інфармацыю аб патрэбах перасяленцаў з зоны АТА можна знайсці на сайце арганізацыі “Станцыя Харкаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international