Мінгарвыканкам забараніў праводзіць сход БХД на плошчы Свабоды

2015 2015-06-10T13:29:00+0300 2015-06-10T13:29:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Атрыманы адказ з Мінгарвыканкаму на правядзенне 13 чэрвеня з 11:00 да 15:00 у Мінску на Плошчы Свабоды ўстаноўчага з’езду партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Паводле намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі, на плошчы Свабоды з 2 траўня па 13 верасня "запланавана правядзенне іншага масавага мерапрыемства”.

"Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не дазваляе правядзенне 13.06.2015 з 11:00 да 15:00 на пляцоўцы каля будынка па адрасе плошча Свабоды 2а масавага мерапрыемства ў форме сходу з колькасцю ўдзельнікаў да 300 чалавек”, - гаворыцца ў адказе.

"Мы падавалі гэтую заяву як рэакцыю на тое, што беларускім хрысціянскім дэмакратам па надуманых прычынах адмаўлялі ў памяшканнях. Толькі пасля пасля званка з гарвыканкаму нам дазволілі правесці сход у ПК МТЗ. І калі зараз не будзе правакацыі, то з‘езд пройдзе там. Разам з тым, калі было дазволена правядзенне сходу на плошчы Свабоды, то мы б здолелі правесці і з’езд, і масавае мерапрыемства”, - адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international