У Глускім раёне арганізуюць чарговы суботнік да восеньскіх “Дажынак”

2015 2015-06-10T11:19:37+0300 2015-06-10T11:46:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глускім раёне 13 чэрвеня плануецца правесці чарговы “дабраахвотны” суботнік, каб пасля выкарыстаць заробленыя людзьмі грошы для падрыхтоўкі к раённым “Дажынкам” у аграгарадку Заеліца.

Па словах старшыні Глускага райвыканкама Уладзіміра Царыкава, каб прывесці ў парадак будучы цэнтр мясцовых “Дажынак”, куды на свята збярэцца ўвесь раён і прыедуць шматлікія госці, глусчанам можа спатрэбіцца яшчэ не адзін суботнік, паведамляе інтэрнэт-сайт глускай раённай газеты “Радзіма”.

У Магілёўскай вобласці стала “традыцыяй” з боку мясцовай улады вырашаць праблемы за кошт “добраахвотна-прымусовай” працы людзей на разнастайных суботніках і “днях безаплатнай працы” і пералічэння заробленых імі грошай на незразумелыя мерапрыемствы.

У гэтым годзе ў ва ўсіх раёнах вобласці ўжо прайшлі абласны, рэспубліканскі і па аднаму-два мясцовых раённых суботніках. Складваецца ўражанне, што з-за недахопу бюджэтных сродкаў мясцовыя ўлады гатовы праводзіць такія суботнікі штомесяц. Жыхары Магілёўшчыны ў прыватных гутарках абураюцца такім вось своеасаблівым рэкетам з боку ўладаў, аднак голасна свой пратэст супраць “добраахвотна-прымусовай” працы і дадатковага пералічэння за яе ж грошай з уласных заробкаў амаль не выказваюць, баяцца згубіць працу.

Абласныя “Дажынкі” у Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе пройдуць у Круглянскім раёне, дзе таксама ў мэтах іх падрыхтоўкі ўжо праведзена некалькі суботнікаў і “дзён безаплатнай працы”.

У суседнім Бялыніцкім раёне, акрамя рэспубліканскага і абласнога суботнікаў, прайшлі яшчэ два раённых. Заробленыя на іх грошы былі накіраваныя на добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Бялынічы. Для супрацоўнікаў мясцовых бюджэтных (і не толькі) арганізацый стала нормай рэгулярная праца ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна “у мэтах аказання ім неабходнай дапамогі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international