Вольга Нікалайчык дагэтуль чакае выканання прысуду ў справе «касметычкі»

2015 2015-06-10T09:47:41+0300 2015-06-10T09:47:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

Суддзя Менскага гарадскога суда пастанавіў 9 чэрвеня ўсё ж такі прагледзець відэа, запісанае камерамі амбасады Расеі ў Менску.

Суддзя Валер Камісараў, які пачаў разгляд касацыйнай скаргі Вольгі Нікалайчык, пагадзіўся з патрабаваннем актывісткі паглядзець запіс і высветліць, ці сапраўды Вольга Нікалайчык і Кацярына Садоўская хуліганілі каля дыпламатычнага прадстаўніцтва 29 красавіка.

26 траўня жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыянтам, за штопрысудзілі 13 содняў адміністрацыйнага арышту (Вользе Нікалайчык) і штраф у амаль 11 млн рублёў (Кацярыне Садоўскай) за акцыю-перформанс. Актывісткі спрабавалі перадаць у амбасаду «касметычку» для прапуцінскіхбайкераў-прапагандыстаў з клубу «Начныя ваўкі».

Тады суд адхіліў хадайніцтва адваката актывістак і не захацеў выкарыстоўваць відэа ў якасці доказу.

«На камерах аховы мусіла б выразна відаць, што мы не біліся, не супраціўляліся, не куляліся па зямлі. КацярынеСадоўскай 70 гадоў, у яе цукровая хвароба. Яна не можа нават ногі сагнуць, не кажучы ўжо пра тое, каб качацца па зямлі. Гэты суд – гэта проста вычварэнства было», – распавядала Belsat.eu Вольга Нікалайчык.

Рэжысёрка называе рашэнне суддзі добрым знакам. Пакуль яна застаецца на свабодзе: пасля прысуду грамадскую дзяячку не затрымалі, аднак міліцыянты дагэтуль не вярнулі ейны пашпарт, які забралі пасля перформансу.

Таксама невядома, калі адбудзецца наступнае паседжанне – разгляд скаргі адкладзены на нявызначаны тэрмін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international