Актывісту БСДП (Грамада) двойчы адмовілі ў працаўладкаванні

2015 2015-06-09T23:44:41+0300 2015-06-10T12:50:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinouski-vital-mikashevichi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Каліноўскі.

Віталь Каліноўскі.

Быць грамадскім і партыйным актывістам хранічнымі тунеядцамі – у гэтым перканаўся сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі, які спрабаваў працаўладкавацца праз Мікашэвіцкі цэнтр занятасці.

Першы раз спецыяліст Цэнтр занятасці накіраваў Віталя Каліноўскага ў фірму “Норвуд Плюс”, дзе было вакансія і адкуль яго звольнілі за ўдзел у мясцовых выбарах. Калі актывіст з’явіўся туды, месца было занята “ўчора”. Спецыяліст цэнтра вельмі здзівілася, таму што перад накіраваннем пыталася наконт вольнага працоўнага месца ў дырэктара.

Другі раз з Цэнтру занятасці накіравалі Віталя Каліноўскага ў калгас у вёску Любань на працу жывёлаводам – даглядаць цялят. Ён пагадзіўся.

Супрацоўніца кадравага аддзелу калгаса Кацярына Ермалёнак вельмі ўзрадавалася маладому работніку, але прапанавала працу пастухом. Віталь Каліноўскі пагадзіўся, але папярэдзіў, што з’яўляецца сябрам партыі і займаецца грамадскай дзейнасцю, каб потым праз месяц за гэта не звальнялі. Кацярына Ермалёнак сказала, што галоўнае – каб пасвіў кароў, а астатняе – няважна. Аднак, калі Віталь Каліноўскі папярэдзіў, што калі ўмовы працы будуць мяняцца, будзе змагацца за свае правы. Пасля гэтага кадравы супрацоўнік адказала, што такі работнік ім непратрэбны і прапанавала ісці да старшыні калгаса, каб той падпісаў ліст з цэнтра занятасці, што на працоўнае месца ўзялі іншага. Старшыня з задавальненнем падпісаў ліст, што месца ўжо “занята”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international