У Брэсце праходзяць заняткі па навучанні назіральнікаў за выбарчым працэсам

2015 2015-06-09T16:46:42+0300 2015-06-25T10:15:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошні час у трэнінгах, якія ладзіліся ў горадзе, бралі ўдзел амаль 200 чалавек, што маюць намер назіраць за маючымі адбыцца сёлета прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Як распавёў адзін з каардынатараў падобных трэнінгаў у Брэсцкім рэгіёне Уладзімір Вуек, падчас адукацыйных заняткаў удзельнікі даведваюцца пра сутнасць назірання, пра тое, чаму неабходны грамадскі кантроль за працэсам выбараў і як правільна яго ажыццяўляць.

Чакаецца, што на працягу чэрвеня навучанне ў Брэсце пройдуць яшчэ каля сотні актывістаў, якія праз трэнінгі здолеюць больш уважліва вывучыць Выбарчы кодэкс і ўзяць удзел у адмысловых “гульнях”, на якіх будуць прадстаўлены канкрэтныя сітуацыі і выпадкі, што могуць здарыцца на выбарчых участках у часе назірання.

Паводле словаў Уладзіміра Вуека, усе патэнцыяльныя назіральнікі з набліжэннем выбарчай кампаніі атрымаюць даведачную інфармацыю, што дазволіць больш грунтоўна і сур’ёзна падыйсці да працэсу назірання непасрэдна на ўчастках для галасавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international