Бярозаўскі райвыканкам устанавіў новыя правілы падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў

2015 2015-06-09T15:39:05+0300 2015-06-09T18:09:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі пацікавіліся ў райвыканкаме, якім чынам заяўнікі масавых мерапрыемстваў змогуць могуць заключыць дамовы з міліцыяй, бальніцай і ЖКГ, калі ў ягоным рашэнні ад 26 верасня 2014 года № 1070 “Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Бярозаўскага райвыканкама ад 09.02.2010 г.” выдалены пункт №4, дзе было сказана, што разам з падачай заявы на пікет патрэбны копіі дамоваў з вышэй пералічанымі ўстановамі. Праваабаронцы атрымалі адказ: заключэнне дамоваў з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй стане магчымым пасля выдачы райвыканкамам дазволу на масавае мерапрыемства.

Паводле Сяржука Русецкага, нават калі райвыканкам дасць дазвол на пікет, то не застанецца часу на заключэнне такіх дамоваў. Звычайна райвыканкам дасылае адказ за 5 дзён да мерапрыемства, а названыя ўстановы, у сваю чаргу, таксама патрабуюць часу на заключэнне дамоў не меней за 2 тыдні. Яшчэ горш, калі ў пяць дзён да даты мерапрыемства ўваходзяць выходныя.

Нагадаем, што праваабаронцы змагаліся 3 гады, каб Бярозаўскі райвыканкам змяніў сваё рашэнне ў п.4 згодна з Пастановай Савета міністраў № 207, згодна з якой дамаўляцца з міліцыяй павінен сам райвыканкам пасля падачы заявы на масавае мерапрыемства.

Першае змяненне райвыканкама ў верасні 2014 г. было настолькі бязглуздым, што не прайшло экспертызу ў Брэсцкім аблвыканкаме: райвыканкам устанаўліваў, што ён паведамляе міліцыі пра паступленне заявы на пікет, але адначасова патрабаваў ад заяўнікаў падачу разам з заявай копію дамовы з міліцыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international