viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-06-09T14:57:11+0300 2017-10-25T15:31:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Перад прыездам Лукашэнкі ў Шклоў міліцыя зацікавілася месцазнаходжаннем Рыгора Кастусёва; Чарговы штраф атрымала журналістка Аліна Літвінчук; Ядвіга Рубцова, жонка палітвязня Юрыя Рубцова, наведала свайго мужа ў СІЗА № 6 горада Баранавічы.

"Каментар эксперта": Юрыст Павел Сапелка, якому не дазволілі патрапіць на выязное судовае пасяджэнне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе разглядалася пытанне аб змене рэжыму ўтрымання Мікалая Статкевіча, звярнуўся са скаргай ва Упраўленне Дэпартамента выканання па Магілёўскай вобласці. Паколькі разгляд крымінальных спраў ва ўсіх судах адкрыты, за выключэннем асобных выпадкаў, Павел Сапелка палічыў, што пры гэтым былі абмежаваныя ягоныя правы.

“Па-за межамі”: Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне 4 чэрвеня пачала сваю дзейнасць у Харкаве.  Асноўная яе мэта – дапамога ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту. Беларускія валантэры ў супрацы з арганізацыяй "Станцыя Харкаў" займаюцца апытаннем грамадзян, працуюць на гарачай лініі, анкетуюць перасяленцаў, раздаюць гуманітарную дапамогу. Валантэры заклікаюць грамадскія арганізацыі ды актывістаў далучыцца да кампаніі.

Госць рубрыкі “Асоба”: намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў сярдзіне мая прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб альтэрнатыўнай службе". Падставай для праходжання альтэрнатыўнай службы фактычна будуць з'яўляцца толькі рэлігійныя перакананні.

 У музычных паўзах -  кампазіцыі маладога украінскага гурта Zapaska

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства