Прэзентацыя кнігі “Хронікі беларускіх палітвязняў”

2015 2015-06-09T11:22:27+0300 2015-06-10T13:23:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hroniki-palitviazniau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Кнігі “Хронікі беларускіх палітвязьняў”

Кнігі “Хронікі беларускіх палітвязьняў”

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і рэдакцыя сайту Palitviazni.info запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Хронікі беларускіх палітвязьняў”.

Мерапрыемства пройдзе 11 чэрвеня (чацвер) у сядзібе Партыі БНФ па адрасе: Чарнышэўскага, 3. Пачатак а 17-й гадзіне.

Кніга падрыхтаваная на падставе матэрыялаў сайту www.palitviazni.info і  распавядае пра лёс 187 беларусаў і ня толькі, якія пацярпелі за свае перакананні і палітычныя погляды.

Кніга выдадзеная ў двух варыянтах: на беларускай і польскай, а таксама на польскай і ангельскай мовах. У выданні выкарыстаны фотаздымкі Юліі Дарашкевіч і Сяргея Гудзіліна. На прэзэнтацыі можна будзе атрымаць асобнік выдання “Хронікі беларускіх палітвязьняў” бясплатна.

Пасля афіцыйнай часткі плануецца абмеркаванне магчымасці правядзення супольных інфармацыйных кампаній у падтрымку палітычных зняволеных.

Шчыра запрашаем усіх зацікаўленых, былых палітвязняў, іх родных, журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international