Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” ўдзячныя ўсім, хто сёньня прыйшоў да суда падтрымаць нас.

2003 2003-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” ўдзячныя ўсім, хто сёньня прыйшоў да суда падтрымаць нас.

У час, калі над нашай арганізацыяй навісла рэальная пагроза ліквідацыі, вельмі важна адчуваць і ведаць, што наша нязменная пазіцыя па абароне правоў чалавека знаходзіць разуменьне ў грамадстве.

На сёньняшні суд па ліквідацыі “Вясны” прыйшлі дзесяткі грамадзянаў, якія ў свой час атрымалі ад нас дапамогу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, амбасадаў, міжнародныя назіральнікі, прэса. На наш погляд, улады таксама падрыхатваліся да ўвагі грамадзкасці да працэсу, ацанілі сітуацыю – і перад самым пачаткам судовага паседжаньня ахоўнікі паведамілі, што будынак Вярхоўнга суда замініраваны. У выніку суд па справе аб ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна” перанесены на 22 кастрычніка. Мы думаем, што гэты корок зроблены ўладамі ў надзеі на тое, што на наступнае паседжаньне прыйдзе менш народу.

Нягледзячы ні на што, мы запрашаем усіх, якім неабыякавы лёс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, падтрымаць нас. Вельмі радыя будзем адчуць вашую падтрымку і салідарносць і заўтра, 22 кастрычніка. Суд пачнецца ў 10.00 ў тым жа будынку Вярхоўнага суда (вул. Леніна, 28).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international