Адміністрацыя калоніі - жанчынам: вы тут ніхто!

2015 2015-06-08T07:43:16+0300 2015-06-08T10:26:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelskaja-zhenskaja-koloniya.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельская жаночая папраўчая калонія. Фота govorim.by.

Гомельская жаночая папраўчая калонія. Фота govorim.by.

Рэдакцыя сайта "Гомельская Вясна" сустрэлася з былой зняволенай гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4, якая на ўмовах ананімнасці пагадзілася распавесці аб умовах тутэйшага ўтрымання.

- Колькі разоў за час вашага знаходжання ў калоніі яе наведвалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый?

- Цяжка сказаць, былі гэта прадстаўнікі ГА ці ж дзяржструктур, але некалькі разоў калонію наведвалі невядомыя камісіі, якія ў асноўным кантралявалі наша харчаванне, у прыватнасці наведвалі сталовую. З намі члены камісіі не сустракаліся, адміністрацыя нам нічога не тлумачыла. Думаю, наведвання былі для "галачкі", для паляпшэння статыстыкі.
- З'явілася інфармацыя, што ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку і ў жаночай калоніі №4 Гомеля зроблены еўрарамонт, устаноўлены бідэ і іншыя атрыбуты цывілізацыі?

- У мяне быў маленькі тэрмін, таму я яго адбывала ў старым блоку. У каго вялікія тэрміны, тых вызначаюць у новы блок, там сапраўды зроблены рамонт, устаноўлены шклопакеты, але гэта ўсё для так званай "паказухі". У калоніі 20 атрадаў, у кожным каля 120 жанчын, тут адбываюць пакаранне каля 2-х тысяч зняволеных. У старых блоках ўмовы дакладна не для жанчын - ложкі ў два ярусы, тры прыбіральні на ўсіх, прычым нічым не загароджаныя, проста, дырка на падлозе. Душ раз у тыдзень. Думаю, новы блок з шклопакетамі пабудаваны менавіта для такіх камісій, пра якія вы пытаецеся, каб б вадзіць туды і паказваць. Аб "бідэ" ў новым блоку я нічога не чула...

- Што ў дачыненні да харчавання, медабслугоўвання?
- Цяжка сказаць. Запомніўся чай, пусты суп і яшчэ раз суп. Часам бывалі катлеты і рыба. Для прадуктовых перадачаў з волі, адміністрацыя ніякіх перашкод не чыніць. Меддапамогу аказвалі, бывала закруціцца галава, таблеткі давалі ...
- Як было з працай?

- Я працавала, калі можна так назваць бясплатную працу, швяёй (смяецца).Сшывала штаны спецадзення.
- Не магу не задаць пытанне, ці ўжываўся ў дачыненні да зняволеных фізічны гвалт з боку адміністрацыі?
- Выпадкі бывалі. Напрыклад, за дробную правіну асуджанай, увесь наш атрад зімой у мароз паставілі на вуліцы, ведаючы пра тое, што ўсе былі ў душы, памылі гллавы. Акрамя як катаванні, такую працэдуру цяжка назваць.

- Што скажаце ў дачыненні да заяў пра ўмовы ўтрымання ў турмах і калоніях, якія практычна такія ж, як і ў Арміі?
- Такое могуць сказаць тыя, хто ніколі тут не быў ці ж тыя, хто сядзіць тут пастаянна, у каго на волі нікога няма і каму няма куды адсюль сыходзіць, у каго жыццёвы прынцып "скраў, выпіў, у турму". Той, хто выпадкова сюды трапляе, стараецца як мага хутчэй выбрацца з гэтага пекла. Адміністрацыя тут пастаянна зневажае зняволеных, кажучы - жанчыны на свабодзе, а вы тут ніхто, вы крымінальніцы!
- Як складваліся адносіны з другімі асуджанымі?
- У прынцыпе, ніякіх фізічных разборак не было, усе ведаюць, што будуць пакараныя абодва бакі канфлікту. Часам бывалі правакацыі з боку тых, у каго вялікія тэрміны, адна бабуля, уся ў "масцях", напярэдадні майго ўмоўна-датэрміновага вызаленння правакавала мяне, даставала пытаннямі, чаму я раблю насценгазету?
ДАВЕДКА: дадзенае інтэрв'ю арганізавана ў сувязі з заявамі Алены Красоўскай-Каспяровіч, кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформа інавэйшэн», якая параўнала ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і лагерах з умовамі ў беларускай Арміі.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international