FIDH: Урады краін Еўропы павінны прыняць меры для вызвалення палітычных зняволеных у Азербайджане

2015 2015-06-05T13:53:02+0300 2015-06-10T16:47:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/realbaku2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плякат #RealBaku2015

Плякат #RealBaku2015

Парыж, 4 чэрвеня 2015 г. За тыдзень да цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў у гісторыі кантынента, FIDH заклікае лідэраў Еўрапейскіх краін абумовіць свой удзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў вызваленнем палітычных зняволеных і актывістаў, якія чакаюць судовага працэсу па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

«У кантэксце сітуацыі, якая склалася ўдзел прадстаўнікоў урадаў еўрапейскіх краін у цырымоніі адкрыцця Гульняў стане абразай для пазбаўленых волі актывістаў у Азербайджане і для універсальных каштоўнасцяў, за якіх яны змагаюцца, рызыкуючы сваёй свабодай і бяспекай», заявіў Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.

FIDH асуджае беспрэцэдэнтную расправу ўладаў Азербайджана над грамадзянскай супольнасцю сваёй краіны. Нагадваем, што ў мінулым годзе, напярэдадні Гульняў у Баку, большасць кіраўнікоў незалежных НДА былі арыштаваныя. Іх адвакаты падвяргаюцца пераследу, некаторыя таксама арыштаваныя з мэтай пазбаўлення актывістаў заканадаўча замацаванага права на юрыдычную абарону. Новыя заканадаўчыя змены жорстка абмяжоўваюць правы грамадзян і робяць практычна немагчымымі рэгістрацыю і нармальнае функцыянаванне незалежных арганізацый: замарожваюцца іх банкаўскія рахункі, фінансаванне замежнымі арганізацыямі абвешчана незаконным за выключэннем тых выпадкаў, калі яно дазволена дзяржаўнымі органамі краіны. Еўрапейскія гульні могуць спрыяць далейшаму пагаршэнню трывожнага становішча з правамі чалавека ў Азербайджане, улічваючы імкненне ўладаў скарыстацца спартовым мерапрыемствам для паляпшэння іміджу краіны і ў сувязі з гэтым яшчэ большую нецярпімасць да любых крытычных выказванняў або іншадумства.

У красавіку 2015 года, за два месяцы да пачатку Гульняў, два выдатных праваабаронцы - Расул Джафараў і Інтыгам Аліеў - былі прысуджаныя адпаведна да 6,5 і 7,5 гадоў пазбаўлення волі за сваю барацьбу за такія асноўныя правы чалавека, як свабода выказвання меркаванняў, свабода асацыяцый і права на справядлівую і бесстароннюю судовую вытворчасць. Цэлы шэраг іншых праваабаронцаў апынуліся за кратамі ў 2014 годзе, сярод іх Лэйла Юнус і Арыф Юнус, вядомыя абаронцы правоў нацыянальных меншасцяў, актыўна ўдзельнічалі ў міратворчых намаганнях ў кантэксце канфлікту паміж Азербайджанам і Арменіяй. Незалежныя журналісты Хадзіджа Ісмайлава, Раўф Міркадыраў і Сэймур Хазіеў таксама былі затрыманыя ўладамі ў мінулым годзе. Старшыня НВА па назіранні за выбарамі Анар Мамедлі і абаронца правоў талышскай меншасьці Хілал Мамедаў асуджаныя і ў цяперашні час адбываюць працяглыя тэрміны пазбаўлення волі, а абаронца правоў журналістаў і свабоды прэсы Эмін Гусейнаў з жніўні 2014 вымушаны знаходзіцца ў амбасадзе Швейцарыі, бо яму пагражае пазбаўленне волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

Улады працягваюць жорстка пераследваць палітычную апазіцыю. Апазіцыйным партыям адмаўляюць у рэгістрацыі, а іх членаў прысуджаюць да турэмных тэрмінаў у адсутнасці справядлівага судовага разбору. У 2014 годзе апазіцыйныя палітычныя дзеячы Ільгар Мамедаў і Тофік Ягублу былі прысуджаныя адпаведна да сямі і пяці гадоў пазбаўлення волі за крытычныя выступы на адрас ўрада. Нядаўна два члена апазіцыйнай Партыі Нацыянальнага Фронту Азербайджана, Мурад Адылаў (прысуджаны 14 мая 2015 года) і Эльвін Абдулаеў (прысуджаны 1 чэрвеня 2015) былі асуджаныя да шасці гадоў пазбаўлення волі кожны, па палітычна матываваных абвінавачаннях.

Заканадаўчыя перашкоды, накіраваныя на выкараненне незалежнай грамадзянскай супольнасці, судовы пераслед актывістаў і іх адвакатаў і адвольныя затрыманні іншадумцаў супярэчаць духу і літары Алімпійскай хартыі. Урад Азербайджана надае выключна важнае значэнне маючым адбыцца Еўрапейскім гульняў, разглядаючы іх як магчымасць палепшыць сваю рэпутацыю і імідж на міжнароднай арэне. Менавіта таму Гульні ўяўляюць для еўрапейскіх урадаў ідэальную магчымасць змяніць да лепшага становішча з правамі чалавека ў Азербайджане. FIDH заклікае ўрады краін Еўропы заявіць, што іх прысутнасць на цырымоніі адкрыцця Гульняў залежыць ад таго, ці будуць выпушчаныя на свабоду ўсе адвольна асуджаныя і затрыманыя актывісты грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international