Арганізацыя Freedom House асудзіла пагром офіса праваабаронцаў у Чачні

2015 2015-06-04T11:44:01+0300 2015-06-04T12:20:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/freedom-house-logo1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з пагромам офісу "Камітэта супраць катаванняў" у Грозным (Чачня) праваабарончая арганізацыя Freedom House выступіла с заявай.

“Другі на працягу паўгода напад у Грозным на офіс “Камітэта супраць катаванняў” і знішчэнне яго маёмасці паказвае, што ўлады Расеі альбо датычныя да гвалту ў дачыненні да праваабаронцаў, альбо не ў стане забяспечыць іх абарону”, - адзначыла Сьюзан Корк, дырэктар праграм Freedom House ў Еўразіі. “Расійскія федэральныя ўлады павінны правесці поўнае і празрыстае расследаванне абодвух інцыдэнтаў і неадкладна прымусіць чачэнскія ўлады да забеспячэння бяспекі “Камітэта супраць катаванняў” і іншых праваабарончых груп, якія працуюць у Чачні”.

Нагадаем, 3 мая невядомымі быў разгромлены офіс праваабарончай арганізацыі "Камітэт супраць катаванняў". Супрацоўнікі офіса змаглі выбрацца праз вокны. Пасля гэтага невядомыя штурмавалі офіс “Зводнай мабільнай групы” праваабаронцаў у тым жа будынку. Службовы аўтамабіль ЗМГ, які знаходзіўся ў двары, быў разбіты пагромшчыкамі. Паліцыя працяглы час ніяк не рэагавала на званкі пацярпелых.

Напрыканцы 2014 офіс "Зводнай мабільнай групы" праваабаронцаў, якія працуюць пад эгідай "Камітэта супраць катаванняў» быў спалены.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international