Баранавічы: Ядвіга Рубцова наведала свайго мужа ў СІЗА

2015 2015-06-04T10:58:35+0300 2015-06-04T10:58:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcova-jadviga.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ядвіга Рубцова, жонка палітвязня Юрыя Рубцова, 3 чэрвеня наведала свайго мужа, які цяпер ўтрымліваецца ў СІЗА № 6 горада Баранавічы. Гэта першае спатканне спадарыні Ядвігі са сваім мужам пасля суда, які прызнаў Юрыя Рубцова вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 Крымінальнага кодэксу) і пакараў двумя гадамі калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну.

– Спачатку я звярнулася ў Пружанскі суд, і суддзя Мікалай Рэпіха дазволіў нам такую сустрэчу. У гэты ж дзень я прыехала ў Баранавічы і напісала новую заяву на імя начальніка СІЗА № 6, каб ён мне дазволіў спатканне з мужам. Яно адбылося ў гэты ж дзень і доўжылася з 14 да 16 гадзін, а размаўлялі ўвесь час па тэлефоне і праз шкло. Юрый трымаецца бадзёра і паведаміў, што адчувае сябе лепш пасля спынення галадоўкі і рыхтуецца абскарджваць у Брэсцкім абласным судзе прысуд, які лічыць несправядлівым, – паведаміла Ядвіга Рубцова.

Жыхарка Гомеля сп. Ядзвіга выказала шчырую падзяку баранавіцкім праваабаронцам і актывістам за прававую і арганізацыйную дапамогу ў арганізацыі спатканні з мужам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international