Баранавіцкі актывіст заяўляе, што яго збілі міліцыянты

2015 2015-06-02T11:54:35+0300 2015-06-02T11:54:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg

Баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Кірыла Лукшу пасля акцыі пратэсту  збілі міліцыянты. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў сам пацярпелы. Сітуацыю каментуе сустаршыня арганізацыі “Малады Фронт” Андрусь Цянюта:

- Кірыл Лукша працягнуў серыю акцый супраць дэкрэту аб дармаедстве. Падчас чарговай акцыі актывіст быў затрыманы і збіты міліцыяй. Мы лічым, што гэта было перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і працяг палітычнага пераследу актывістаў арганізацыі.

Нагадаем, што раней Кірыл Лукша разам з Аляксандрам Пялепам пратэставалі з плакатам “Мы за справядлівасць” ды партрэтам Аляксандра Лукашэнкі каля прахадной Баранавіцкага вытворчага баваўняна-папяровага аб’яднання. Акцыя была скіравана супраць скарачэння рабочых прадпрыемства, сярод якіх была ягоная маці. Гэтым разам актывіст хадзіў з плакатам, на якім была напісана просьба пра дапамогу ў выплаце падатку на “дармаедства”. Кірыл мае намер працягнуць пратэсты ды напісаць заяву па факце пабояў у міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international